Друцк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінк
час знішч.
Радок 5:
У той час горад быў ва ўладанні князёў друцкіх, таму быў уцягнуты ў іх барацьбу з князямі мінскімі за полацкі сталец. Аднак, за час войнаў 11 ст. горад ані разу не быў узяты.<ref>(Мяснікоў 2001)</ref> У складзе [[Друцкае княства|Друцкага княства]] (з 1101). У час адной з войнаў 12 ст. горад быў амаль цалкам разбураны (1116). Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў [[Друцкі замак]]. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на "дольніцы", якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду [[Род Друцкіх|роду Друцкіх]], а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга [[Друцкае княства|Друцкага княства]].
 
Час і прычыны канца існавання горада невядомыя<ref name=Alekseev/>. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.<ref name=Alekseev>Аляксееў.</ref>. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.<ref>Паводле думкі [[М. Ткачоў|М. Ткачова]].</ref>.
 
Горад часоў 16 ст. апісваўся ў апавяданнях канца 17 ст. як такі, што меў 7 міляў акружнасці і славіўся дзвюмя сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам Троі<ref>Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго "Дзённіку падарожжа ў Масковію".</ref>.