Алелькавічы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др стылявыя змены
Радок 1:
'''Алелькавічы''', '''Слуцкія''' — найбуйнейшы праваслаўны [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] арыстакратычны род, адгалінаванне [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]] роднаснае княскаму роду [[Род Бельскіх|Бельскіх]].
 
Алелькавічы — нашчадкі [[Уладзімір Альгердавіч|Уладзіміра Альгердавіча]], князя кіеўскага, які пасля скасавання у 1390-я [[Вітаўт]]ам многіх удзелаў, атрымаў [[Слуцкае княства]]. Пасля Уладзіміра Слуцкае княства стала вотчынай нашчадкаў яго старэйшага сына [[Алелька Уладзіміравіч|Алелькі Уладзіміравіча]]. Алелька, а потым яго сыны разглядаліся як прэтэндэнты на велікакняскі сталец, вакол іх гуртавалася анты[[Ягелоны|ягелонская]] апазіцыя ў ВКЛ. Алелька апроч [[Слуцк]]а, некаторы час валодаў [[Лагойск]]ам, а ў 1440 атрымаў [[Кіеўскае княства]] — колішні ўдзел свайго бацькі, якое перадаў старэйшаму сыну [[Сямён Алелькавіч|Сямёну Алелькавічу]]. Сын апошняга [[Васіль Сямёнавіч Алелькавіч|Васіль Сямёнавіч]] ужо не атрымаў [[Кіеў|Кіева]] (яму было нададзенададзена [[Пінскае княства]]). [[Міхаіл Алелькавіч]] і яго нашчадкі — князі слуцкія, карысталіся статусам удзельных князёў і членаў [[Паны-рада|Паноўпаноў-рады]].
 
У 16 ст. князі Слуцкія не займалі высокіх дзяржаўных пасад у ВКЛ, хоць і мелі вялікія фінансавымі сродкі і неаднойчы крэдытавалі гаспадарскі скарб значныя сумы. Прычынай гэтага была змена грамадска-палітычнай сітуацыі пасля Люблінскай уніі (1569), паніжэнне значэнне вялікалітоўскай арыстакратыі наогул. Асабліва закранула Алелькавічаў тое, што іх не ўвялі ў Сенат<ref>Сенат замяніў Паноў-раду, хаця сенатары ад ВКЛ і працягвалі па традыцыі звацца Панамі-радай.</ref> Рэчы Паспалітай і не запрашалі на вальныя соймы. З адмысловай замовы Алелькавічаў паслы ВКЛ на вальных соймах Рэчы Паспалітай неаднаразова выступалі з прапановамі прыняць адпаведнае рашэнне. Тэксты «''Оповеданий о местце их милости княжат Слуцких в раде его королевское милости''» былі афіцыйна ўнесены ў кнігі Метрыкі ВКЛ.