Іаан Прадцеча: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: ko:세례자 요한
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Іаан Прадцеча'''<ref>Прадцеча — ''папярэднік''</ref>, '''Іаан (Ян) Хрысціцель''' — паводле [[Біблія|Бібліі]], прапаведнік, які хрысціў [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]].
 
Бацька Іаана Хрысціцеля — [[Захарый]], іерусалімскі свяшчэннік, паводле біблейскага падання, належаў да свяшчэннічаскага іудзейскага роду і да самай старасці быў бяздзетным. Калі ж яму ў храме было відзенне [[анёл]]а, які паведаміў яму чаканае нараджэнне сына, Захарый усумніўся, за што быў пакараны нематою і пазбаўлены ад яе толькі пасля нараджэння сына. Маці — Елізавета, паводле біблейскага падання, паходзіла з роду [[Аарон, першасвяшчэннік|Аарона]] і даводзілася сваячкай [[багародзіца|багародзіцы]].<ref name="СкТв176">Скарына Ф.: Творы... С. 176.</ref>
 
Іаан Хрысціцель незадаволены станам грамадства, яшчэ ў маладосці пасяліўся ў пустыні, дзе вырас у прапаведніка-прарока. На пятнаццатым годзе валадарства рымскага імператара [[Тыберый|Тыберыя]], калі кіраўніком Іудзеі быў [[Понцій Пілат]], ён з'явіўся ля [[Рака Іардан|Іардана]] з пропаведдзю пакаяння і паведамленнем, што набліжаецца прыход царства нябеснага. Знешнім знакам пакаяння і духоўнага абнаўлення ён абраў хрышчэнне праз абмыванне ў вадзе. Прыняць яго павучэнне прыйшоў і сам Ісус Хрыстос з Назарэта, якога і хрысціў Іаан ў Іардане. Выкрываючы ў сваіх пропаведзях аблуды і заганы людзей, Іаан не шкадаваў і зямных уладароў. Ён выклікаў незадавальненне галілейскага цара Ірада, які, не церпячы выкрыцця за незаконную пазашлюбную сувязь з жонкай свайго брата Ірадыядай, пасадзіў прапаведніка ў турму. Там ён стаў ахвярай Ірадыяды, якая патрабавала, каб ёй прынеслі на талерцы адсечаную галаву Іаана Прадцечу. Хрысціянская царква прылічыла гэтага прапаведніка да ліку сваіх святых і для ўшанавання яго памяці адвяла ў святцах шэраг дзён.<ref name="СкТв168-169">Скарына Ф.: Творы... С. 168—169.</ref>