Савецка-фінляндская вайна (1939—1940): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Пасля прарыву савецкімі войскамі ў пачатку сакавіка 1940 года «Лініі Манергейма» і захопу 12 сакавіка [[Горад Выбарг|Выбарга]], у той жа дзень у [[горад Масква|Маскве]] быў падпісаны мірны дагавор. СССР набыў патрэбныя яму землі, адсунуў граніцу на поўнач ад Ленінграда, атрымаў у арэнду [[востраў Ханка]] з правам стварэння на ім ваенна-марской базы.
 
Стратэгічнае становішча СССР па выніках вайны пагоршылася: быў падарваны яго міжнародны аўтарытэт, [[Ліга Нацый]] выключыла яго са сваіх членаў, Фінляндыя адышла ад палітыкі [[нейтралітэт]]у і зблізілася з [[Германія|Германіяй]]. З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна 1941—1945|Вялікай Айчыннай вайны]] Фінляндыя выступіла на баку Германіі, назваўшы сваю рэваншысцкую акцыю «Вайной-працягам».
 
За баявыя подзвігі ў савецка-фінляндскай вайне 20 беларусам і ўраджэнцам [[Беларусь|Беларусі]] было прысвоена званне [[Герой Савецкага Саюза|Героя Савецкага Саюза]]: П.Р.Алейнікаву, Дз.Д.Валенціку, Б.В.Воўку, І.І.Валасевічу, М.М.Гармозе, А.І.Дыдышку, П.В.Кандрацьеву, І.П.Кірпічову, І.М.Кобзуну, В.Дз.Кучараваму, І.М.Максіменю, І.В.Матрунчыку, Р.С.Пінчуку, М.В.Рапейку, І.М.Саламонікаву, М.П.Сінюціну, М.Ф.Турцэвічу, А.Р.Целяшову, С.І.Чарняку, С.Я.Ялейнікаву.