Розніца паміж версіямі "Свіння свойская"

др
няма тлумачэння праўкі
(+)
др
Свінаматка за апарос дае 10-14 парасят. Перыяд цяжарнасці (супароснасці) — 114 дзён (магчымы адхіленні ад 102 да 128 дзён), лактацыі (3-4 тыдні). Палавая сталасць у свіней настае ў 6-7 мес., асемяненне магчыма ў 8,5-9 мес. Пры адкорме маладняк дасягае жывой масы 100 кг за 180-210 дзён.
 
Свінні вырошчваецца ў асноўным дзеля [[мяса]]. Сусветная вытворчасць свініны ў 2005 склаў 97,2 млн тон (па дадзеных Мінсельгаса ЗША).
 
Свініна мае высокую каларыйнасць, у параўнанні з мясам іншай жывёлы ў ёй менш вады (60-62%) і больш тлушчу (да 57%). Яе добра кансерваваць, а пры засольванні і вэнджанні яна не толькі не зніжае сваёй якасці, а становіцца яшчэ больш смачнай і каштоўнай у харчовых адносінах і прыгоднай для працяглага захоўвання.