Конь свойскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73:
 
== Пароды ==
Выведзены тры асноўныя гаспадарчыя тыпы коней: верхавы, запражны і цяжкавозны. Сіла цягі каня складае 15-20% ад яго жывой масы, часам больш, прычым у дробных коней яна адносна жывой масы большая, чым у буйных. Існуе больш за 200 парод і пародных груп коней.
 
Некаторыя пароды:
* [[Беларускі запражны конь]]
* [[Ісландскі конь]]
* [[Фрызскі конь]]
* [[Першэрон]]
 
== Прадукты конегадоўлі ==
Высокая біялагічная каштоўнасць конскага мяса. Забойны выхад яго складае 52-56%, выхад мякаці ў тушы 75-80%. Дыетычная і харчовая годнасць каніны абумоўлена ў асноўным біялагічнай каштоўнасцю тлушчу: ён легкаплаўкі, добра ўплывае на абмен рэчываў чалавека і перашкаджае развіццю атэрасклерозу і іншых хвароб. Ужыванне конскага мяса спрыяе нейтралізацыі таксінаў туберкулёзнай палачкі. Яно выкарыстоўваецца пры вырабе каўбас. Акрамя таго, за перыяд лактацыі (6-7 мес) кабыла можа даць 1500-2500 л малака. Конскае малако ўнікальнае па сваіх якасцях. У ім мала тлушчу (1,2-2,5%) і бялку (2-2,5%), шмат лактозы (5-6%), розных вітамінаў, тлушч мае бактэрыцыдныя ўласцівасці, у малацэ не адстойваецца, не збіраецца ў смятанку. Лекавыя і дыетычныя ўласцівасці малака захоўваюцца і ўзмацняюцца пры зброджванні яго спецыяльнай закваскай у кісла-малочны напітак — кумыс.
 
== Літаратура ==
Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.
 
{{няма таксанаміі}}