Кухонны камбайн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Food Processor 2.jpg|thumb|Кухонны камбайн]]
'''Кухонны камбайн''' — універсальная кухонная машына, якая складаецца з электрапрывода і насадак для атрымання фруктовых, ягадных і агароднінных сокаў, прыгатавання розных фаршаў, паштэтаў, пюрэ, размолу [[кава|кавы]] і вострых прыпраў, узбівання крэмаў, смятанкі, мусаў, малочных і фруктовых кактэйляў, вымешвання цеста, праціркі сухароў, [[арэхі|арэхаў]], сыру[[сыр]]у, наразання гародніны, абірання [[бульба|бульбы]]. Выкарыстанне кухоннага камбайна значна аблягчае і паскарае працаёмкую кулінарную апрацоўку прадуктаў.
 
Электрапрывод складаецца з пластмасавага корпуса з электрарухавіком, які мае некалькі скорасцей. Спажываная магутнасць 100—700 Вт у залежнасці ад ступені ўніверсальнасці машыны. Колькасць насадак у машын розных марак розная. Да іх належаць: сокавыціскалка, мясарубка, агароднінарэзка, кавамолка. Кухонны камбайн можа быць дапоўнены зменнымі мяшалкамі, фільтрамі для фармавання цеста і крэму, таўкачыкамі для перацірання варанай агародніны і інш. Кухонныя камбайны выпускаюцца звычайна ў настольным выкананні, існуе кухонны камбайн у падлогавым выкананні, памерам стандартнай кухоннай мэблі.