Валянціна Міхайлаўна Коўтун: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: ''''Валянціна КОЎТУН''', сапр. '''Валянціна НОВІК''' ({{ДН|06|04|1946}}, в. Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомел...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:56, 2 мая 2011

Валянціна КОЎТУН, сапр. Валянціна НОВІК (06 красавіка 1946, в. Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці — 2011; Псеўданімы: Леся Беларуска) — беларуская паэтэса, празаік, літаратуразнавец.

Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Пасля школы працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. Паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 4 курса перавялася ў БДУ, які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970—1976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». У 1977—1980 вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР (з 1976).

Дэбютавала ў друку выступае у 1966. Аўтар зборнікаў паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (вершы і паэмы, 1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (вершы і паэмы, 1988), рамана «Крыж міласэрнасці» (1988). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), зборніка апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988).

Таксама вядомая як крытык і літаратуразнавец. Аўтар прац «Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні» (1984), «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі» (1987).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном».

Літаратура