Валянціна Міхайлаўна Коўтун: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: ''''Валянціна КОЎТУН''', сапр. '''Валянціна НОВІК''' ({{ДН|06|04|1946}}, в. Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомел...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Валянціна КОЎТУН''', сапр. '''Валянціна НОВІК''' ({{ДН|066|044|1946}}, в. Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці — {{ДС|||2011}}; Псеўданімы: ''[[Леся Беларуска]]'') — беларуская паэтэса, празаік, літаратуразнавец.
 
Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Пасля школы працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. Паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 4 курса перавялася ў БДУ, які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970—1976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». У 1977—1980 вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР (з 1976).