Валянціна Міхайлаўна Коўтун: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Валянціна КОЎТУН''', сапр. '''Валянціна НОВІК''' ({{ДН|6|4|1946}}, в. Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці — {{ДС|1|5|2011}}, [[Пінск]]; Псеўданімы: ''[[Леся Беларуска]]'') — беларуская паэтэса, празаік, літаратуразнавец.
 
Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу. Працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. Паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 4 курса перавялася ў [[БДУ]], які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970—1976). У 1977—1980 вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП БССР (з 1975), СП СССР (з 1976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса [[Полымя (1922)|«Полымя»]], з 1982 — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», з 2006 — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Кандыдат філалагічных навук. Старшыня Усебеларускага жаночага фонду святой Еўфрасінні Полацкай (з 1993). Сябра СП Украіны (з 1997).
 
Дэбютавала ў друку выступае у 1966. Аўтар зборнікаў паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (вершы і паэмы, 1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (вершы і паэмы, 1988), рамана «Крыж міласэрнасці» (1988), рамана-жыція «Пакліканыя» (2002, часопіс «Полымя»), прысвечанага Еўфрасінні Полацкай. Адна з важных тэм творчасці — асэнсаванне асобы беларускай паэтэсы [[Алаіза Пашкевіч|Цёткі (А. Пашкевіч)]], якой прысвечаны паэмы «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985), раман-дылогія «Крыж міласэрнасці» (1988—1996). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), зборніка апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988).