Валянціна Міхайлаўна Коўтун: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Валянціна Міхайлаўна КОЎТУН''', у дзявоцтве '''НОВІК''' ({{ДН|6|4|1946}}, в. Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці — {{ДС|130|54|2011}}, [[Пінск]]; Псеўданімы: ''[[Леся Беларуска]]''; ''Ясельда'') — беларуская паэтэса, празаік, літаратуразнавец.
 
Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу. Працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. Паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 4 курса перавялася ў [[БДУ]], які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970—1976). У 1977—1980 вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП БССР (з 1975), СП СССР (з 1976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса [[Полымя (1922)|«Полымя»]], з 1982 — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», з 2006 — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Кандыдат філалагічных навук. Старшыня Усебеларускага жаночага фонду святой Еўфрасінні Полацкай (з 1993). Сябра СП Украіны (з 1997).