Братоша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Родапачынальнік [[Род Зяновічаў|Зяновічаў]]. Паводле генеалагічнага падання [[16 ст.]], Зяновічы выводзілі сябе ад сербскага ці малдаўскага [[дэспат]]а, т.б. намесніка правінцыі, які з'ехаў у ВКЛ на службу да Вітаўта. [[Рымвідас Петраўскас]] лічыць, што паданне можа мець гістарычную аснову, бо імя Братоша сапраўды было характэрна для сербаў, а княжацкае паходжанне тлумачыць знаходжанне Братошы сярод [[ВКЛ|вялікалітоўскай]] эліты. Праўда, імя Братоша не сустракаецца сярод сербскай арыстакратыі, толькі ў простанароддзі, а арыстакраты пры неабходнасці звычайна эмігравалі на Захад, у Венгрыю ці Венецыю.
 
У 1380-х быў радцам кн. [[Андрэй Полацкі|Андрэя Полацкага]], у 1387 выступае сведкам яго дарчай граматы на сяло Семянцова баярыну Фёдару, родапачынальніку Корсакаў. У 1388 быў сведкам прысягі кн. Дзмітрыя Бранскага польскаму кар. Ягайле.
 
Потым, відаць, служыў Скіргайле, бо быў адным з баяраў, якія паручыліся Скіргайлу за баярына Грыдку Канстанцінавіча і тады ж Братоша атрымлівае ад Ягайлы [[Глыбокае]]. Пасля прыходу да ўлады Вітаўта трапіў у яго раду, дзе быў да 1404 г. Верагодна, тым часам уладанні Братошы перайшлі са складу Полацкай зямлі непасрэдна ў склад Віленскага ваяводства.