Пётр Цімафеевіч Мсціславец: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 1:
{{вызнч|1='''Пётр Цімафеевіч МСЦІСЛАВЕЦ}}''' (пач. [[16 ст.]], [[Горад Мсціслаў|Мсціслаў]]  — пасля [[1577]]/пач. [[17 ст.]]), — друкар.
 
Нарадзіўся ў купецкай сям'і Цімафея і Еўдакіі, дзе апроч яго было яшчэ двое дзяцей. Пасля смерці бацькі, стрыечны брат маці  — майстар-будаўнік Васіль ўзяў Пятра да сябе вучнем. Магчыма, разам з дзядзькам Пётр трапіў у [[Масква|Маскву]].
 
Разам з [[Іван Фёдараў|І. Фёдаравым]] выдаў у Маскве «[[Кніга Апостал|Апостал]]»  — першую датаваную рускую друкаваную кнігу ([[1564]]), два выдання «[[Часоўнік]]а» ([[1565]]). У [[1566]] з-за ганенняў П. Мсціславец і І. Фёдараў пакінулі Маскву і пераехалі ў [[ВКЛ]]. На грошы [[Рыгор Хадкевіч|Рыгора Хадкевіча]] і ў яго маёнтку ў [[горад Заблудаў|Заблудаве]] яны заснавалі новую друкарню, дзе карысталіся вывезенымі з Масквы шрыфтам, дошкамі, застаўкамі і літарамі. У [[1568]][[1569]] разам з І. Фёдаравым у Заблудаўскай друкарні выдаў [[“ЕвангеллеЕвангелле Вучыцельнае”Вучыцельнае]].
 
Летам [[1569]] П. Мсціславец пакінуў І. Фёдарава і, па прапанове братоў Зарэцкіх, пераехаў у [[Вільня|Вільню]], дзе, на грошы і ў доме віленскіх купцоў братоў [[Кузьма Мамоніч|Кузьмы]] і [[Лука Мамонічы|Лукі Мамонічаў]], пабудаваў новую друкарню, зрабіў новы шрыфт, дошкі, застаўкі і літары. У віленскай [[друкарня Мамонічаў|друкарні Мамонічаў]] П. Мсціславец выдаў [[“Евангелле Напрастольнае”]] ([[1575]]). У гэтай кнізе ён упершыню выкарыстаў шрыфт, падобны да буйнога [[паўустаў|паўуставу]], які ў далейшым капіраваўся пры кожным перавыданні [[“Евангелле Напрастольнае”|“Евангелля«Евангелля Напрастольнага”Напрастольнага»]]. У [[1576]] выдаў «[[Псалтыр]]», які карыстаўся вялікім попытам у ВКЛ і [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржаве]]. Тады ж у віленскай друкарні Мамонічаў Мсціславец выдаў «Часоўнік». Мсціславец у пасляслоўях да віленскага «Евангелля» і «Псалтыра» з удзячнасцю ўзгадвае імёны фундатараў, Зарэцкіх і Мамонічаў, кажучы пра Зарэцкіх, якія здолелі натхніць яго на самастойную працу: «''понежа понудили есте нас недостойных выше наглея меры на сие дело''»; пра Мамонічаў, якія забяспечылі яго памяшканнем у сваім доме і ўсім «''изобильно его довольствовали''». Пра сваю працу кажа вельмі сціпла, так, нібыта проста баіцца пакарання ад бога за марнаванне свайго таленту.
 
У [[1576]] Мамонічы па палітычных матывах вырашылі прыпыніць працу сваёй друкарні. Відаць, гэта супярэчыла ўмовам паміж імі і Пятром, ён звярнуўся ў суд для падзелу маёмасці друкарні. Паводле [[вырак|выраку]]у, Пётр мусіў атрымаць ўсё друкарскае абсталяванне і 30 [[Капа|коп]] грошаў, а Кузьма Мамоніч  — кнігі: Евангеллі, Псалтыры і Часоўнікі. Але вырак суда не быў выкананы, і друкарня стаяла апячатаная. У [[1577]] суд, верагодна па запыце П. Мсціслаўца, пацвердзіў мінулагодні вырак наконт друкарскай маёмасці. Далейшы лёс Пётра Мсціслаўца па крыніцах не прасочваецца, магчыма ён у хуткім часе памёр.
 
А.  С.  Зярнова, спасылаючыся на тое, што Мамонічы не атрымалі нічога з друкарскага матэрыялу П. Мсціслаў і значная яго частка выкарыстаная ў астрожскіх выданнях [[1590-я|1590-х]] і пач. [[17 ст.]], дапускае, што П. Мсціславец зноў далучыўся да І. Фёдарава і працаваў разам з ім у друкарні, якую каля [[1578]] у [[Горад Астрог|Астрозе]] заснаваў [[К. К. Астрожскі]]. Так, магчыма, жыццёвыя шляхі Пятра і Івана зноў перакрыжаваліся, але ненадоўга. У [[1582]] І. Фёдараў пакінуў Астрог, магчыма, што П. Мсціславец пасля гэтага ўзначаліў астрожскую друкарню, бо вялікае выданне «Кніга аб поснічастве» [[Васіль Вялікі|Васіля Вялікага]] ([[1594]]) і «Часаслоў» ([[1602]]) надрукаваныя ў Астрозе не толькі віленскім шрыфтам, з выкарыстаннем віленскіх дошак, вялікіх і малых заставак і буйных літар П. Мсціслаўца, але бачныя і тэхнічныя прыёмы аналагічныя віленскім. Праўда, усё гэта можа сведчыць пра працу ў Астрозе вучняў П. Мсціслаўца.
 
== Літаратура ==
{{літ
|* Зернова А. С.  Первопечатник Петр Тимофеев Мстиславец // Исследования и материалы. Сб. IX. М., «Книга», 1964, с. 77—111.
}}
 
== Бібліяграфія ==
* Зернова А.  С.  Первопечатник Петр Тимофеев Мстиславец // Исследования и материалы. Сб. IX. М., «Книга», 1964, с. 77—111;
* Немировский Е.  Л.  Новый документ о Петре Тимофееве Мстиславце // Федоровские чтения. 1982  г. М., 1987. С. 33—41;
* Русакова Е. «Клеврет» первопечатника // Трехсотлетие первого друкаря на Руси Ивана Федорова. 1583—1883. СПб., 1883. С. 10—12;
* Ялугин Э.  В.  Иван Федоров и Петр Мстиславец // Иван Федоров и восточнославянское книгопечатание. Минск, 1984. С. 137—145.
 
{{DEFAULTSORT:Мсціславец Пётр Цімафеевіч}}