Міхал Казімір Агінскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
{{вызнч|1=Міхал Казімір}} {{вызн|1=Агінскі}} ([[1730]] — [[1800]], [[Варшава]]), дзяржаўны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], кампазітар, паэт, мецэнат.
 
Паходзіў з [[род Агінскіх|роду князёў Агінскіх]], прадстаўнікі якога адыгрывалі значную ролю ў дзяржаўным, грамадска-палітычным і культурным жыцці [[ВКЛ]] і [[Польшча|Польшчы]]. Рана страціў бацьку і гадаваўся пад апякунствам спачатку дзеда — [[вялікі гетман літоўскі|вялікага гетмана літоўскага]] [[Міхал Сервацы Вішнявецкі|М.-С. Вішнявецкага]], потым пад наглядам [[ваявода віцебскі|ваяводы віцебскага]] [[Марцыян Агінскі|Марцыяна Агінскага]], пасля яго выхавацелем стаў [[канцлер літоўскі]] [[МіхалФрэдэрык ФрыдэрыкМіхал Чартарыйскі]]. Пра маладыя гады Міхала Казіміра захавалася мала звестак, ён вывучаў музыку і жывапіс, меў здольнасці да мастацтва. Па парадзе М. Чартарыйскага Міхал Казімір пачаў ваенную кар'еру, а ў 18-гадовым узросце быў дэпутатам сейма. З 1753 ён падарожнічаў па [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]]. Наведаў [[Дрэздэн]], [[Вена|Вену]], [[Парыж]], дзе практыкаваўся ў асноўным у музычным мастацтве. Талент Агінскага ўсхваляў у сваіх мемуарах [[Д. Дзідро]]. У 1761 Міхал Казімір вярнуўся на радзіму, ажаніўся з дачкой М. Чартарыйскага Аляксандрай, за якой атрымаў [[Слонімская эканомія|Слонімскую эканомію]], дзе пазней стварыў славутую "сядзібу муз".
 
У 1768 М.К. Агінскі стаў вялікім гетманам літоўскім, а праз тры гады далучыўся да [[Барская канфедэрацыя|Барскай канфедэрацыі]]. У ноч на [[12.9]].[[1771]] 2,5-тысячны атрад гетмана ў [[Бой пры Сталовічах, 1771|баі пры Сталовічах]] разбіты 1-тысячным атрадам [[А. Сувораў|А. Суворава]]. Пасля гэтага Агінскі эміграваў за мяжу, а ўсе яго маёнткі, што знаходзіліся ва ўсходняй Беларусі, ужо далучанай (1772) да Расіі, былі канфіскаваны. У 1775 ён атрымаў амністыю і вярнуўся ў [[Слонім]], дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню і г.зв. [[Агінскі канал]]. Праз палескія балоты яго намаганнямі былі адноўлены колішнія гасцінцы, якія злучалі [[Пінск]] са Слонімам і [[Валынь|Валынню]]. У хуткім часе Слонім ператварыўся ў "''паўночныя Афіны''".