Віктар Мікалаевіч Цемушаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Скончыў [[Гістарычны факультэт БДУ|гістарычны факультэт]] [[БДУ]] (1997) з чырвоным дыпломам. Некаторы час сябра Федэрацыі анархістаў Беларусі. На момант сканчэння ўніверсітэта працаваў у школе настаўнікам, кіраваў некалькімі гурткамі пры школе і Цэнтры пазашкольнай работы, клубам у Дырэкцыі па справах культуры БДУ. Гуляў са сваёй камандай «Паняверкі» у інтэлектуальныя гульні. Чэмпіён Беларусі па "Брэйн-рынгу".
 
Скончыў магістратуру (1998), аспірантуру (2001) пры гістарычным факультэце БДУ. Тым часам стаў лепшым трэнерам Беларусі па інтэлектуальных гульнях. З 2001 г. выкладчык кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ. Абараніў дысертацыю па гістарычнай геаграфіі першапачатковага Маскоўскага княства на тэму «Территория и границы Московского княжества в конце XIII — первой половине XIV в.» (2002). Навуковы кіраўнік - [[А.А.Яноўскі]]. Быў запрошаны [[Г. Я. Галенчанка]]м на працу ў аддзел спецыяльных гістарычных навук [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытута гісторыі]] [[НАН Беларусі]].
 
З 2002 г. працуе ў ІГ НАНБ, 15.07.2002 г. — залічаны на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка, 15.04.2004 г. — пераведзены на пасаду навуковага супрацоўніка, 15.04.2005 г. — пераведзены на пасаду навуковага супрацоўніка інфармацыйна-аналітычнага аддзела, у 2007—2008 г. — узначальваў аддзел выдавецкай і інфармацыйна-аналітычнай работы, з 2008 г. — пераведзены ў аддзел гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, дзе працуе да сёнешняга часу. Таксама з 2001 г. па сумяшчальніцтве працуе на кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ, некаторы час выкладаў у Юрыдычным каледжы БДУ, супрацоўнічаў з Ліцэям БДУ.