Польская абарончая вайна (1939): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JAnDbot (размовы | уклад)
др артаграфія
Радок 2:
 
==Напярэдадні кампаніі==
План нападу на Польшчу "Вайс" ("Белы") быў распрацаваны германскім вярхоўным камандаваннем у красавіку 1939, зыходзіў са стратэгіі "маланкавай вайны" і меў на мэце раптоўным уварваннем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраванесканцэнтраванне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з [[Сілезія|Сілезіі]], [[Памеранія|Памераніі]] і [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] разбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк [[Вісла]] і [[Нараў]].
 
Нямецкія сілы ўварвання пад агульным камандаваннем генерала В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзервамі 62) дывізіі, з іх 6 танкавых і 4 матарызаваных (усяго 1,6 млн. чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 2,5-2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (з іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1 млн. чал.), 4,3 тыс. гармат і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.
Радок 12:
У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] (тут было мабілізавана каля 100 тыс. беларусаў).
 
Польскае камандаванне на чале з маршалам [[Э. Рыдз-Сміглы]]м планавала весці абарончыя баі на захад ад Віслы з разлікам на хуткую дапамогу заходніх саюзнікаў - [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Францыя|Францыі]]. 3 верасня гэтыя краіны абвясцілі вайну Германіі, але рашучых ваенных дзеянняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеянняў 1-8 верасня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава [[Вестэрплятэ]] (яго гарнізон на чале з маёрам Г.Сухарскім супарціўляўсясупраціўляўся да 7 верасня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжах уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да [[Варшава|Варшавы]]. 7 верасня Рыдз-Сміглы са штабам эвакуіраваўся ў крэпасць Брэст. 9-16 верасня нямецкія войскі акружылі польскія часці на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуліраваў 18 верасня).
 
==Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы==