Вінцэнт Гадлеўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 3:
{{вызнч|1=Вінцэнт ГАДЛЕЎСКІ}} ([[16 лістапада]] [[1888]], в. Шурычы, Ваўкавыскі павет — снежань [[1942]], [[канцлагер Трасцянец]]), [[каталіцтва|каталіцкі]] святар, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст.
 
Скончыў [[Віленская каталіцкая духоўная семінарыя|Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю]] ([[1912]]) і [[Пецярбургская каталіцкая духоўная акадэмія|Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію]] ([[1916]]).
 
У сакавіку [[1917]] абраны ў [[Беларускі нацыянальны камітэт]], удзельнік [[Усебеларускі з'езд, 1917|Усебеларускага з'езда]] [[1917]]. Пасля абвяшчэння [[БНР]] (сакавік [[1918]]) уваходзіў у склад яе [[Рада БНР|Рады]].
 
Адзін з заснавальнікаў і лідэраў [[БХД|Беларускай хрысціянскай дэмакратыі]], рэдагаваў газету "[[Беларуская крыніца (1917)|Крыніца]]". Выкладаў у [[Нясвіжская беларуская семінарыя|Нясвіжскай беларускай семінарыі]]. З [[1924]] пробашч касцёла ў мяст. [[Жодзішкі]] Свянцянскага павета. У [[1925]] і [[1927]] арыштаваны польскімі ўладамі, у [[1927]] асуджаны на 2 гады турмы.