Янычары: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: eu:Jenizaro
др афармленне
Радок 1:
[[Выява:Janissary-soldiersJanicaru.jpg|thumb|300px|Янычары ў ваеннай амуніцыі-афіцэры]]
'''Янычары''' ({{lang-tr|Yeniçeri}}, што азначае «''новае войска''») від [[пяхота|пяхотных войск]] і асабістая ахова [[султан]]а ў [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. Свой пачатак бяруць з [[14 стагоддзе|14 ст.]], заснаваныя [[Мурад I|Мурадам I]], расфарміраваныя ў [[1826]]  г. па загадзе [[султан]]а [[Махмуд II|Махмуда II]].
 
Янычары былі арганізаваныя па ўзору [[Егіпет|егіпецкіх]] [[мамелюкі|мамелюкоў]], у войска набіраліся [[хрысціянства|хрысціянскія]] дзеці, у асноўным з [[Каўказ]]а і [[Балканскі паўвостраў|Балкан]], якія ў далейшым выхоўваліся ў [[іслам]]скіх ваенных традыцыях.
 
Першыя янычарскія палкі складаліся з зняволеных і [[рабаўніцтва|рабоў]]. Пасля [[султан]] [[Селім І]] у [[1380]]  г. прапанаваў пэўныя выгляды падаткаў - — папаўняць полк хрысціянскімі хлопчыкамі, якія адбіраліся ў бацькоў ва ўзросце 7-14 гадоў. Дзеці рэкрутаваліся з адпаведнымі крытэрыямі і аддаваліся на выхаванне. У асноўным гэта былі [[сербы|сербскія]], [[балгары|балгарскія]] і [[албанцы|албанскія]], а пазней [[грэкі|грэчаскія]] і [[венгры|венгерскія]] дзеці. Вядома, што захопленаму насельніцтву, было горка ад гэтай практыкі.
 
Янычары выхоўваліся ў строгай дысцыпліне (вялікія фізічныя нагрузкі і жыццё, практычна, ў манаскіх умовах) у [[школы|школах]], дзе яны жылі ў бясшлюбнасці і вывучалі [[іслам]]. У адрозненне ад вольных [[мусульмане|мусульман]], янычарам забаранялася насіць [[барада|бараду]], [[вусы]] за рэдкім выключэннем.
 
Толькі тыя, якія досыць добра праявілі сябе, ва ўзросце 24-25 гадоў атрымлівалі званне янычара.
У абмен за адданасць і прыхільнасць, янычары атрымлівалі [[прывілей|прывілеі]] і палёгкі, у пачатку гэта [[зарплата]] толькі за час вайны, але потым пажыццёвая. [[Пенсіянеры]] і [[інваліды]] нават атрымлівалі [[пенсія|пенсію]].
 
Ужо ў сярэдзіне [[18 стагоддзе|18 ст]]. янычары працуюць ў якасці ахоўнікаў парадку, альбо занятыя ў [[гандаль|гандлі]]. Хоць яны заўсёды жылі ў казармах, тым не менш мелі высокі ўзровень жыцця, былі вызваленыя ад падаткаў і мелі паважаны сацыяльны статус. Многія сталі афіцэрамі і адукаванымі людзьмі.
 
Корпус янычар знаходзіўся пад моцным рэлігійным уплывам суфійскага ордэна [[Бекташы]]. Ордэн быў забаронены адначасова з роспускам янычар.