Праспект Незалежнасці (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 71:
 
Пры будаўніцтве большасці жылых дамоў, размешчаных на гэтай частцы праспекта, выкарыстана адна серыя тыпавых секцый № 7 (распрацоўка маскоўскага інстытута «Горстройпроект», архітэктар З. Кавікаў), з прычыны чаго дасягнута мастацкае адзінства забудовы.
 
=== 2-я частка ===
[[Выява:Belarus-Minsk-October Cinema-1.jpg|міні|праворуч|250пкс|кінатэатр «Кастрычнік»]]
На ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна разам з даваеннымі будынкаміи ([[1937]]—[[1941]] гады, архітэктары [[Аркадзь Брэгман|А. Брэгман]], [[Герасім Якушка|Г. Якушка]]) узведзены новыя жылыя будынкі ([[1952]]—[[1958]] гады, архітэктары М. Баршч, [[Ляонас Сямёнавіч Аранаўскас|Л. Аранаўскас]], А. Духан, [[Сяргей Барысавіч Баткоўскі |С. Баткоўскі]], Н. Маклецова, Н. Шпігельман). Вядучую ролю на гэтым участку і ў структуры горада адыгрывае плошча Якуба Коласа.
 
Іншы важны вузел участка ўтвараюць комплексы будынкаў першай клінічнай бальніцы ([[1929]]—[[1931]] гады, архітэктар Г. Лаўроў, у [[1970-я|1970]]—[[1980-я]] гады рэканструявана), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта (галоўны корпус пабудаваны ў 1932 годзе, архітэктар Г. Лаўроў, у 1950—1980-я гады комплекс рэканструяваўся і дабудоўваўся), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1932—1939 гады, архітэктары Г. Лаўроў, І. Лангбард, у 1960—1970-я гады пабудавана некалькі новых карпусоў). Тут таксама размешчаны кінатэатр «Кастрычнік» ([[1975]] год, архітэктар [[Валянцiн Мiкалаевiч Малышаў|В. Малышаў]]), Беларуская дзяржаўная акадэмия мастацтваў ([[1953]] год, архітэктар Я. Шапіра), жылыя дамы з [[крама]]мі «1000 дробязяў» (1962 год, архітэктары Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў) і Дом гандлю «Першамайскі» (1964—1965 гады, архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў).
 
== Плошчы ==