Уніяцкая царква на Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Insider (размовы | уклад)
Радок 26:
Напрыканцы XVIII ст. 70 % насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15 % былі каталікамі, 7 % — іудэямі і толькі 6 % — праваслаўнымі. Аднак у [[1839]] годзе ўніяцкія архіерэі прынялі рашэнне аб далучэнні да Грэка-Расійскай праваслаўнай царквы і накіравалі прашэнне аб гэтым расійскаму імператару з прылажэннем 1305 подпісаў духоўных асобаў. У выніку ў праваслаўе перайшло больш за 1600 прыходаў з каля 1600 тыс. чалавек.
 
Ліквідацыя уніі выклікала пратэсты ў шэрагу мясцовасцей Беларусі, аб чым сведчаць судовыя справы аб ухіленні былых уніятаў ад праваслаўя; частка з іх здолела перайсці ў рыма-католікі. У 1840—50-я г. былі праведзены карныя аперацыі супраць жыхароў вёсак Дудаковічы Магілёўскай губ., Дзярновічы Віцебскай губ., [[Гарадскі пасёлак Поразава|Поразава]] Гродзенскай губ., якія не згаджаліся прымаць праваслаўе. Гэтыя справы атрымалі міжнародны рэзананс.<ref>У прыватнасці, аб гэтым пісаў А. Герцэн у артыкуле «Праваслаўе, якое сячэ» ў сваім часопісе «Колокол».</ref> Захаванне схільнасці да уніяцтва аж да 1860-х г. на Беларусі выкарыстоўваў у рэвалюцыйнай агітацыі [[К. Каліноўскі]], які заклікаў да адраджэння уніяцкай царквы, якую лічыў нацыянальнай царквой беларускага народа.
 
== Уніяцтва ў Заходняй Беларусі ==