Бітва пад Вішняўцом (1512): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены
др русК. укР.
Радок 19:
'''Бітва каля Лапушна''' ([[28 красавіка]] [[1512]]) — бітва каля с. Лапушна (цяпер {{lang-uk|Лопушне}} Ланавецкага р-на Цярнопальскай вобл.) дзе злучанае [[ВКЛ|вялікалітоўскае]] і [[Польшча|польскае]] войска перамагло крымскіх татар.
 
Саюзнікі прывялі на поле каля 6 тыс. вояў — каля 2 тыс. вялікалітоўскага (у т.л. валынскае рушэнне), 4 тыс. польскай кавалерыі і 1 рота польскай пяхоты, 2 гарматы; пад камандаваннем вял. гетм. літоўскага [[К. І. Астрожскі|К. І. Астрожскага]] і вял. гетм. кароннага {{Не перакладзена|:ru:Каменецкий, Миколай|Мікалай Камянецкі|М. Камянецкага|русруск.}}. Татары, колькасцю 10-20 тыс., заўважылі набліжэнне праціўніка і перайшлі ў наступленне, прычыняючы польска-літоўскаму войску цяжкія страты. У баі прымалі ўдзел [[Міхаіл Васілевіч Вішнявецкі|Міхаіл Вішнявецкі]] з сынамі, [[Ян Радзівіл (1474—1522)|Ян Радзівіл «Барадаты»]], [[Пётр Кміта Сабенскі]], вызначыўся [[Ян Тарноўскі]].
 
<blockquote>Татаре поражены от наших. Того ж року князь Константин Острозский з литвою и русью 25 000 под Вишневцем татар перекопских побил, a з ним был Михаил Вишневецкий з сынами и князь Андрей Збаразский, a сам царь татарский Мендли Гирей ушол в малой дружинѢ<ref>Хроніка Литовська й Жмойтська http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov06.htm</ref><ref>На самай справе хан Менглі Гірэй не ўдзельнічаў у паходзе</ref></blockquote>
 
У [[1512]] г. падчас чарговай [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, 1512-1522|маскоўска-літоўскай вайны]] каля 20 тысяч татар на чале з трыма малодшымі прадстаўнікамі роду Гірэяў<ref>Крыніцы не даюць іх імёнаў, магчыма, адным з іх быў [[Мубарак-Гірэй]] — бацька будучага хана [[Даўлет-Гірэй|Даўлет-Гірэя]]</ref> быццам без дазволу хана [[Менглі-Гірэй I|Менглі-Гірэя]] зайшлі далёка ў глыб [[Рускае ваяводства|Рускага ваяводства]] ў Польшчы, сталі {{Не перакладзена|:uk:Кіш|Кош|кошам|ук.}} у ваколіцах [[Буск]]а і выслалі {{Не перакладзена|:uk:Чамбул|Чамбул|чамбулы|укукр.}} да {{Не перакладзена|:uk:Перемишль|Перамышль|Перамышля|укукр.}}. Кароль [[Жыгімонт Стары]] даручыў кароннаму гетману М. Камянецкаму з дворнымі [[харугва]]мі даць адпор крымскім татарам, на дапамогу былі пасланы вялікалітоўскія сілы на чале з К. І. Астрожскім, а з [[Падолле|Падолля]] старосты Ланцкаронскі і Твароўскі; было абвешчана [[паспалітае рушэнне]]. Пасля некалькіх сутыкненнях з чамбуламі злучанае войска ўдарыла 26 красавіка 1512 г. на вялікі татарскі лагер паблізу [[Вішнявец|Вішняўца]], загінула да 5 тыс. татараў, саюзнікі здабылі 10 тыс. коней, адабралі значную колькасць нарабаванага і вызвалілі 16 тыс. палонных. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што загінулі ўсе татарскія кіраўнікі — тры ханы і зяць Менглі-Гірэя.
 
{{зноскі}}