Беларуская сацыялістычная грамада: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
дапаўненне
Радок 1:
{{НК}}
 
'''Беларуская Сацыялістычная Грамада''' ''(БСГ)'' - — беларуская нацыянальная палітычная партыя леванародніцкага кірунку, першая беларуская палітычная партыя. Створана ў канцы [[1902]]  г. пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ) на аснове гурткоў беларускай студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў [[Мінск]]у, [[Вільня|Вільні]], [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]]. Стваральнікі і кіраўнікі: браты [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Іван]] і [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевічы]], [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка)|А. С.  Пашкевіч (Цётка)]], [[Аляксандр Лаўрэнавіч Бурбіс|А. Л.  Бурбіс]], К. Кастравіцкі ([[Карусь Каганец]]), [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|В. Л.  Іваноўскі]] і іншыя.
 
На 1-м з’ездзез'ездзе ([[Вільня]], [[1903]]  г.) БРГ прыняла праграму, у якой характарызавала сябе як арганізацыю "«беларускага працавітага народа"». Сваёй канчатковай мэтай абвясціла знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці, бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў [[Расійская імперыя|Расіі]]. У нацыянальным пытанні формай забеспячэння нацыянальнай свабоды прызнавала незалежную дэмакратычную рэспубіку. Выступала за прамое, агульнае, роўнае выбарчае права з тайным галасаваннем, народнага заканадаўства, раўнапраўя ўсіх людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання, свабоду слова, друку, сходаў, забастовак, 8-гадзінны рабочы дзень, бясплатную медыцынскую дапамогу. У аграрным пытанні праграма прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасці, абвяшчала права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі сваімі рукамі. У праграме спалучаўся рэвалюцыйны дэмакратызм з народніцкім (сялянскім) сацыялізмам. Дакладны час перайменавання БРГ у БСГ не высветлены (па адных звестках у [[1903]]  г., па другіх — у [[1906]]  г.). У [[1903]][[1904]]  гг. БСГ узаемадзейнічала з [[Польская сацыялістычная партыя|Польскай сацыялістычнай партыяй]] (ППС), [[Эсэры|Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] (ПСР), [[Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя|Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй]], выдавала разам з імі нелегальную літаратуру. З канца [[1905]]  г. у [[Мінск]]у дзейнічала падпольная друкарня БСГ.
 
На 2-м з’ездзез'ездзе (студзень [[1906]]  г., [[Мінск]]) прынята новая праграма партыі. У ёй канчатковай мэтай БСГ абвясціла змену капіталістычнага ладу сацыялістычным, бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі з свабодным самавызначэнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцяў. Для [[Беларусь|Беларусі]] яна патрабавала аўтаноміі з мясцовым сеймам у [[Вільня|Вільні]]. У аграрным пытанні патрабавала адчужэння памешчыцкай зямлі і надзяленне сялян зямлёй на правах пажыццёвай арэнды. Ажыццяўленне ўсіх палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў з’ездз'езд звязваў са скліканнем Устаноўчага сейма Беларусі. Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным перыядычным выданнем на беларускай мове стала газета "«[[Наша доля]]"» (1-ы нумар выйшаў [[14 верасня]] [[1906]]  г.). Газета мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, таму з 6 яе нумароў 5 былі канфіскаваны, а №  7 забаронены і раскіданы ў наборы. У лістападзе [[1906]]  г. БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на беларускай мове "«[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]"». Асноўным аб’ектамаб'ектам дзейнасці БСГ было беларускае сялянства. Яе ўплыў на гарадскіх рабочых, за выключэннем [[Мінск]]а і [[Вільня|Вільні]], быў нязначны. У [[Рэвалюцыя 1905-1907|рэвалюцыю 1905 – 19071905—1907]] БСГ дзейнічала сярод сялян і сельскіх рабочых у паветах [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Віленская губерня|Віленскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губернях, арганізавала шэраг палітычных сходак і мітынгаў у вёсках, удзельнічала ў правядзенні сялянскіх забастовак. Ва ўмовах наступу рэакцыі нелегальная дзейнасць грамады спынена. З 2-й паловы [[1907]]  г. лідэры БСГ засяроддзілі сваю дзейнасць на выданні газеты "«[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]"», якая стала ідэолагам і арганізатарам беларускага нацыянальна-культурнага руху, разгарнула на сваіх старонках прапаганду нацыянальнай свядомасці, ідэі нацыянальна-культурнага адзінства беларусаў, дамагалася прызнання самастоцнасці беларускай нацыі, змагалася за ўвядзенне беларускай мовы ў школе, царкве і касцёле.
 
У [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]] на акупіраванай немцамі тэрыторыі дзейнічала створаная членамі БСГ [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група]]. На неакупіраванай тэрыторыі БСГ аднавіла сваю дзейнасць у [[Петраград]]зе ў пачатку сакавіка [[1917]]  г. на сходзе 30 былых членаў гэтай партыі, што апынуліся там як бежанцы. Яе палітычны курс у новай гістарычнай сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікашлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў. Яе палітычны курс у новай гістарычнай сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікашлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў.
 
[[25 сакавіка]] [[1917]]  г. пачала работу канферэнцыя БСГ у [[Мінск]]у, на якой члены партыі выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі, выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю, 8-гадзінны рабочы дзень. Была прынята рэзалюцыю аб аднаўленні дзейнасці партыі на Баларусі. [[26 сакавіка]] канференцыя аб'явіла сябе [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'ездам нацыянальных партый і арганізацый]]. У выніку працы з'езда ў Мінску з'явіўся палітычны цэнтр у форме [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК)]], які адводзіў сабе ролю часовага агульнакраёвага органа ўлады, прызванага забяспечыць абвяшчэнне Беларусі як аўтаномнай дзяржаўна-палітычнай адзінкі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. БСГ атрымала 10 месцаў у камітэце.
 
Грамада пашырала свой уплыў сярод інтэлігенцыі, сялян, гараджан, бежанцаў, ваеннаслужачых, рабочых; яе арганізацыі ўзніклі ў [[Мінск]]у, [[Бабруйск]]у, [[Слуцк]]у, [[Віцебск]]у, [[Гомель|Гомелі]], [[Петраград]]зе, [[Масква|Маскве]] і іншых. Да сярэдзіны 1917 БСГ налічвала каля 5000 членаў і спачуваючых, у маі — чэрвені 1917 выдавала газету "«[[Грамада]]"», мела прадстаўнікоў у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гарадскіх думаў [[Мінск]]а, [[Петраград]]зе, [[Бабруйск]]а.
 
У чэрвені [[1917]]  г. канферэнцыя БСГ выбрала часовы ЦК, у які ўвайшлі [[Палута Аляксандраўна Бадунова|П. А.  Бадунова]], [[Аляксандр Лаўрэнавіч Бурбіс|А. Л.  Бурбіс]], [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Я. Я.  Варонка]], [[Клаўдзій Дуж-Душэўскі|К. С.  Дуж-Душэўскі]], [[Зміцер Хведаравіч Жылуновіч|З. Х.  Жылуновіч]], [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М.  Ігнатоўскі]], [[Якуб Колас|Я. Колас]], [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|А. А.  Смоліч]]. БСГ займала кіруючае становішча ў [[ЦРБА|Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый]], [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай радзе]], актыўна ўдзельнічала ў скліканні [[Усебеларускі з'езд 1917|Усебеларускага з’ездаз'езда 1917]] г. У кастрычніка [[1917]] БСГ налічвала каля 10 000 членаў. Аднак у ёй нарасталі ўнутраныя супярэчнасці паміж прыхільнікамі рэфармісцкага шляху і тымі, хто быў гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавісцкіх. У верасні [[1917]]  г. частка левага крыла БСГ вылучалася і ўтварыла аранізацыю бальшавіцкага кірунку — [[Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя|Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю]]. У пачатку [[1918]]  г. адбыўся раскол БСГ. Прыхільнікі стварэння самастойнай беларускай дзяржавы прынялі ўдзел у абвяшчэнні [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Петраградская і Маскоўская арганізацыі сталі на шлях утварэння беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Да лета [[1918]]  г. БСГ распалася на [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]], [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] і [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў]]. Выхадцы з левага крыла БСГ удзельнічалі ў рабоце [[Беларускі нацыянальны камісарыят|Беларускага нацыянальнага камісарыята]], некаторыя ўступілі ў [[Беларуская секцыя РКП(б)|беларускія секцыі РКП(б)]]. На пачатку [[1919]]  г. у [[Вільня|Вільні]] пэўны час дзейнічала Левая фракцыя Беларускай сацыялістычнай грамады. Пераемніцай традыццый БСГ з [[1991]]  г. стала [[Партыя "Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада"|Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада]].
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Віктар Зелязей]]
 
== У Сеціве ==