Плошча Згоды: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Плошча Згоды''' (фр. Place de la Concorde) — цэнтральная плошча Парыжа і выб...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:16, 16 мая 2011

Плошча Згоды (фр. Place de la Concorde) — цэнтральная плошча Парыжа і выбітны помнік горадабудаўніцтва эпохі класіцызму. Другая па велічыні ў Францыі (пасля плошчы des Quinconces ў Бардо).

Гісторыя

Плошча імя Людовіка XV была разбіта паміж Елісейскімі палямі (з захаду) і садам палаца Цюільры (з усходу) па замове самога караля яго першым архітэктарам Габрыэлем ў 1755 г. Першапачаткова ўяўляла сабой акружаны ровам васьмівугольнік, па вуглах якога стаялі восем алегарычных статуй, якія сімвалізавалі галоўныя гарады Францыі. Пасярэдзіне плошчы ўсталявалі конную статую Людовіка XV працы Бушардона і Пігаль.

З паўночнага боку былі ўзведзены элегантныя будынкі Марскога міністэрства і гатэль дэ Крыён. У 1787-90 гг. праз Сену быў перакінуты мост Згоды, які на процілеглым беразе ўпіраецца ў будынак Нацыянальнага сходу (былы Бурбонскі палац).