Тахтамыш: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Мяняем: ca:Toktamix
др афармленне
Радок 1:
{{вызнч|1=Тахтам{{*|ы}}ш}}'''Тахтамы́ш''' (тат. Туктамыш хан, Tuqtamış xan) (?—[[1406]]) — хан [[Залатая Арда|Залатой Ардызалатаардынскі]], сын Туй-хаджы аглана, нашчадка [[Джучы]].
 
У выніку міжусобнай барацьбы вымушаны быў у 1370-я г. шукаць прыстанішча ў сярэднеазіяцкага эміра [[Тамерлан]]а (Цімура). Пасля паражэння золата-ардынскага цемніка Мамая ў [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітвы 1380]] (1380), пры дапамозе Тамерлана, авалодаў стальцом [[Залатая Арда|Залатой Арды]] і выпраіў паслоў да рускіх князёў з навінамі аб сваім уцарэнні. Князі прынялі паслоў з павагаю і ў сваю чаргу адправілі паслоў з падарункамі для новага [[хан, тытул|хана]]. Жадаючы разагнаць боязь, якая апанавала татараў пасля Кулікоўскай бітвы, Тахтамыш загадаў абабраць рускіх паслоў і захапіць іх караблі, а сам у [[1382]] з вялікім войскам пайшоў на [[Масква|Маскву]] і захапіў яе. Умацаваўшы сваё становішча ў Залатой Ардзе, прымае рашэнне весці барацьбу супраць Тамерлана, якому быў абавязаны стальцом. У вайне 1389-95 разбіты і ўцёк у [[Вялікае княства Літоўскае]].
 
Быў паселены са сваёй дружынай у [[Ліда|Лідзе]] ў асабняку, які доўгі час называлі Тахтамышавым дваром. Прызнаваўся многімі татарскімі феадаламі ханам у выгнанні. Вялікі князь [[Вітаўт]] разлічваў вярнуць Тахтамышу рэальную ўладу ў Залатой Ардзе і атрымаць ад яго ярлык на [[Вялікае княства Уладзімірскае]] (цэнтр у Маскве, заставалася васалам Арды). У 1397 і 1398 Тахтамыш удзельнічаў разам з Вітаўтам у двух паходах на [[рака Дон|Дон]] і ў [[Крым]] супраць Цімур-Кутлака — золатаардынскага стаўленіка Цімура. 3 гэтых паходаў Вітаўт і Тахтамыш прывялі шмат татарскіх сем'яў (з крымскіх татар — праціўнікаў Цімур-Кутлука), якія добраахвотна перасяліліся ў ВКЛ і былі размешчаны на р. Вака і ў в. Сорак Татар (цяпер у Літве), у Брэсцкім, Лідскім, Мінскім, Навагрудскім, Трокскім паветах, каля Чаркас і Канева (Украіна).
Радок 11:
* [[Старосты лідскія]]
 
== Літаратура ==
{{літ|1=
|* Канапацкі І. Б.  Беларускія татары: Мінулае і сучаснасць. Мн., 1993;
|* Канапацкі І. Б., Смолік А. І.  Гісторыя і культура беларускіх татар. Мн., 2000.
}}
 
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Залатой Арды]]