Адэльск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67:
{{вызн|1=Адэльск}} — [[вёска]] ў складзе [[Гродзенскі раён|Гродзенскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]].
 
Назва паходзіць ад невялікай ракі [[Рака Одла|Одлы]]<ref>Назва балцкага паходжання.</ref>, прытока [[Рака Свіслач, прыток Нёмана|Свіслач]]ы. Вядомая з часоў вял.кн. [[Казімір Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]] ([[1440]]—[[1492]]) як мястэчка на старым гандлёвым шляху з [[Гродна]] праз [[горад Крынкі|Крынкі]], Нараў, Орлю на [[Брэст]].
 
Першы касцёл пабудаваны ў [[1490]] годзе. У адпаведнасці з [[Статуты ВКЛ|Статутам ВКЛ]] (1529) з мястэчка Адэльск збіралі 15 [[капа|коп]] грошай (900 літоўскіх грошаў) на гібэрну (вайсковыя патрэбы). У [[1546]] каралева [[Бона Сфорца|Бона]] дала мястэчку прывілеі на кірмашы і частковае вызваленне ад падаткаў. Пашырылі гэтыя прывілеі вял.князі [[Стэфан Баторый]], [[Уладзіслаў Ваза]]. У [[1588]] вял.кн. [[Жыгімонт Ваза]] далучыў Адэльск да каралеўскіх маёнткаў. Ён жа надаў прывілей, згодна якому ў [[1660]] быў пабудаваны касцёл Прачыстай Маткі Боскай. У ХVІІІ ст. у Адэльску была пабудавана драўляная сінагога, а ў ХІХ ст. драўляная малітоўная школа (не захаваліся). У [[1690]] Адэльск — мястэчка ў [[Троцкае ваяводства|Троцкім ваяводстве]], якое належыла да [[Гродзенская эканомія|Гродзенскай эканоміі]] і ў той час атрымала вельмі карысны прывілей ад караля [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]]. Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелу Рэчы Паспалітай]] з [[1795]] па [[1807]] год Адэльск належыў да [[Каралеўства Прусія|Прусіі]]. З [[1808]] — заштатны горад Сакольскага павета Гродзенскай губерніі.