Розніца паміж версіямі "Скіргайла"

26 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
{{вызнч|1=Скірг{{*|а}}йла}} (у праваслаўі {{вызн2|1=Iван}}; каля 1354 - [[23 снежня|23.12]].[[1394]]?) — князь полацкі, трокскі і кіеўскі ў [[ВКЛ]].
 
Другі сын [[Альгерд]]а ад Юльяны Цвярской, брат [[Ягайла|Ягайлы]]. У 1374-75 удзельнічаў у войнах з крыжакамі. Пасля выгнання ў 1377 з [[Полацк]]а князя [[Андрэй Полацкі|Андрэя Полацкага]] вялікі князь Ягайла пасадзіў там княжыць Скіргайлу. У 1379-80 па ініцыятыве Ягайлы зрабіў падарожжа па некалькіх краінах Еўропы, дзе абмяркоўваў умовы хрышчэння [[Літоўская зямля|Літвы]]. Палачане, незадаволеныя язычніцтвам Скіргайлы, у [[1381]] выгналі яго з княжання. На чале войска Ягайлы і пры дапамозе [[Лівонскі ордэн|Інфлянцкага ордэна]] ён аблажыў на некалькі месяцаў Полацк, але горада не ўзяў. У гэты час прыняў [[праваслаўе]]. Калі ў канцы 1381 велікакняжацкі трон у [[Вільня|Вільні]] захапіў [[Кейстут]], падначаленае Скіргайлу войска прызнала ўладу новага вялікага князя, а Скіргайла ўцёк у Інфлянты. Летам [[1382]] Скіргайла далучыўся да войска Ягайлы, удзельнічаў у аблозе Кейстута ў [[Трокі|Троках]]. У час перагавораў з Кейстутам захапіў яго ў палон і адвёз у [[Крэўскі замак]], дзе той быў забіты. Атрымаў ад Ягайлы Трокскае княства. 3 таго часу Скіргайла стаў другой уплывовай асобай у ВКЛ. У [[1385]] на чале пасольства ВКЛ прыбыў у [[Кракаў]], каб весці перагаворы пра шлюб Ягайлы з польскай каралевай [[Ядвіга Анжуйская|Ядвігай]]. У час заключэння [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] ([[1385]]) забяспечыў сабе права застацца праваслаўным. У Мсціслаўскай бітве ([[1386]]) на чале войска ВКЛ перамог смаленскага князя [[Святаслаў Іванавіч|Святаслава Іванавіча]] і падпарадкаваў ВКЛ [[Смаленскае княства]]. Вясной [[1387]] узяў Полацк, дзе захапіў у палон Андрэя Полацкага. [[28 красавіка|28.4]].1387 Ягайла пацвердзіў права Скіргайлы на валоданне Трокскім і Полацкім княствамі, даў яму [[Менск]], [[Горад Свіслач|Свіслач]], [[Бабруйск]], Рэчыцу, Любеч, Прапошаск, Любашаны, Ігумен, [[Лагойск]]. 3 [[1388]] узброеную барацьбу супраць Скіргайлы вёў [[Вітаўт]], які з дапамогай крыжакоў намагаўся атрымаць уладу ў ВКЛ. У выніку [[Востраўскае пагадненне|Востраўскага пагаднення]] ([[1392]]) Ягайла фактычна прызнаў Вітаўта сваім намеснікам у ВКЛ і перадаў яму Трокскае княства, узамен Вітаўт абяцаў Скіргайлу дапамагчы захапіць [[Кіеў]]. У пачатку [[1393]] Вітаўт і Скіргайла захапілі [[Віцебск]], дзе ўмацаваўся [[Свідрыгайла]], і ўзялі яго ў палон. Вясной 1393 Вітаўт захапіў у кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча Жытомір і Оўруч і аддаў іх Скіргайлу, восенню 1393 перадаў Скіргайлу Кіеў. У кастрычніку-лістападзе 1393 Скіргайла ўдзельнічаў у паходзе Вітаўта на Падолле, захапіў Чаркасы і Звянігарад. Паводле некаторых звестак, Скіргайла быў атручаны ў Кіеве.
 
Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.