Беларуска-літоўскія летапісы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 1:
{{вызнч|1='''Беларуска-літоўскія летапісы}}''', да сяр. 19 ст. {{вызн2|1='''літоўскія летапісы}}''', пазней часта {{вызн2|1=заходнярускія'''заходнерускія летапісы}},''' — [[летапіс]]ы, у якіх выкладзена гісторыя [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]], і якія напісаныя на тэрыторыі гэтай [[дзяржава|дзяржавы]].<ref>Такая [[дэнамінацыя, назва|дэнамінацыя]] была прапанаваная [[Мікалай Улашчык|М.  М.  Улашчыкам]].</ref> Беларуска-літоўскія летапісы, як з'ява агульнадзяржаўнага летапісання, складаліся з сярэдзіны 13 ст. да сярэдзіны 16 ст. З сяр. 17 ст., праз 100 гадоў пасля спынення агульнадзяржаўнага летапісання, у розных гарадах Беларусі пачалі складацца хронікі, прысвечаныя пераважна падзеям у гэтых гарадах  — гарадскія хронікі. Цэнтрам б.беларуска-л.літоўскага летапісання прызнаецца Смаленск тых часоў, калі горад знаходзіўся ў складзе ВКЛ. Існаванне летапісання ў Наваградку эпохі 13 ст. не выключаецца<ref>Улашчык, С.238.</ref>.
 
Вялікая частка беларуска-літоўскіх летапісаў была страчаная ў выніку войнаў і культурных чыстак, ацалелыя часта не захаваліся цалкам. У двух тамах [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]], тамы 32-ы (М., [[1975]]) і 35-ы (М., [[1980]]), былі апублікаваныя 17 летапісаў, вядомых (ацалелых) у новы час. Апроч гэтага, у М. Стрыйкоўскага былі звесткі аб яшчэ 15 летапісах, аніводны з якіх не захаваўся. Відаць, у Сярэднявеччы наогул існавала значна большая колькасць беларуска-літоўскіх летапісаў, і карыстанне імі было даступным нават для людзей сярэдняга дастатку<ref>Улашчык, С.237.</ref>.
 
Да сяр. 19 ст. такія летапісы называліся «літоўскімі», пазней пачалі прапаноўвацца шматлікія іншыя назвы, такія, як «беларускія аб Вялікім княстве Літоўскім» ([[О. М. Бадзянскі]], [[1846]]), «беларускія» ([[М. І. Кастамараў]], [[1861]], [[В. А. Чамярыцкі]], [[1969]]), «літоўска-рускія» ([[І. А. Ціхаміраў]], [[1901]]), «заходнярускіязаходнерускія» ([[А. А. Шахматаў]], [[1901]]), «летапісы Вялікага княства Літоўскага» ([[Р. К. Батура]] і [[У. Ц. Пашута]], [[1977]]). Найчасцей у 20 ст. такія летапісы называліся літоўскімі або заходнярускімізаходнерускімі.
 
== [[Гістарыяграфія]] ==
Навуковае вывучэнне беларуска-літоўскіх летапісаў пачалося з публікацыі [[І. Н. Даніловіч]]ам [[Супрасльскі летапіс|Супрасльскага летапісу]] ([[1823]]—[[1827]]) і яго працы па «літоўскіх» летапісах ([[1840]], руск.выд.; [[1841]], польск.выд.; [[1846]], польск. 2-е выд.), якая застаецца шмат у чым актуальнай і зараз. Пазней [[Т. Нарбут]] зрабіў [[палеаграфія|палеаграфічнае]] даследаванне «[[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]» ([[1838]]) і выдаў яе поўны тэкст ([[1846]]).
 
Фактычна, яшчэ раней да сюжэтаў «літоўскіх» летапісаў звяртаўся [[А. Л. Шлёцэр]], але палічыў іх існаванне нябылым, бо ў яго час самі гэтыя летапісы не былі вядомымі, а меліся толькі спасылкі на іх [[М. Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]], і апроч таго, ШлёцарШлёцэр атаясамліваў ВКЛ з этнічнай Літвой, а магчымасць існавання граматнасці звязваў з прыняццем хрысціянства (у этнічнай Літве  — [[1386]]), а пад «літоўскімі» разумеў помнікі, пісаныя на літоўскай мове, якіх, сапраўды, не існавала. Таксама існаванне летапісаў, пісаных жыхарамі ВКЛ, адмаўляў Крашэўскі.
 
З сяр. 19 ст. вывучэнне «літоўскіх» летапісаў актывізуецца, хоць і ненадоўга. Апроч выдання Нарбутам «Хронікі Быхаўца» ([[1846]]), Бадзянскі выдаў урыўкі з [[летапіс Рачынскага |летапісу Рачынскага]] ([[1846]]), [[А. Н. Папоў]]  — частку [[Слуцкі летапіс|Слуцкага (Увараўскага) летапісу]] ([[1854]]). У «Лекцыях па рускай гісторыі» Кастамарава ([[1861]]) «беларускім» летапісам прысвячаецца невялікі раздзел. Аднак, пасля гэтага ў вывучэнні гэтай праблемы настаў перыяд застою, які так збянтэжыў Расійскую акадэмію навук, што ва ўмовы конкурсу прац на 10-ю [[прэмія графа Уварава|прэмію графа Уварава]] ([[1868]]) было ўнесена пажаданне, каб спаборнікі прысвяцілі свае даследаванні «заходнярускімзаходнерускім» летапісам ({{таксама}}: [[заходнерусізм]]).
 
У 1880-я гады невялікія часткі сваіх прац па гісторыі Украіны прысвяцілі «літоўскім» («рускім», «руска-літоўскім») летапісам гісторыкі [[М. Малчаноўскі]], [[Е. Аганоўскі]], [[В. Б. Антановіч]] і [[М. Дашкевіч]] ([[1885]]), пазней  — [[М. С. Грушэўскі]] ([[1895]]).
 
У 1880-я—1890-я гг. вывучэннем «літоўскіх» летапісаў займаліся польскія навукоўцы [[І. Шараневіч]] ([[1882]]), [[С. Смолька]] ([[1890]]), [[А. Прохаска]] ([[1890]]). Найважнейшай высновай Шараневіча стала прывязка (упершыню) цэнтру беларуска-літоўскага летапісання да [[Смаленск]]а.
 
У [[1901]] выйшла напісаная яшчэ ў [[1881]] праца І.  А.  Ціхамірава «Аб саставе заходнярускіх, гэтак званых літоўскіх летапісаў», а ў [[1910]] і [[1912]]  — дзве працы [[Я. Якубоўскі |Я. Якубоўскага]].
 
Дакастрычніцкі перыяд гістарыяграфіі беларуска-літоўскага летапісання завершылазаве́ршыла напісаная яшчэ да 1917 манаграфія [[Ф. Сушыцкі|Ф. Сушыцкага]] ([[1921]]—[[1929]]) «Заходне-рускія летапісы як помнікі літаратуры», якая выявілася непераўзыйдзенай як у сэнсе поўнасці выкарыстання першакрыніц (у пар. з 1980-мі гг. не ўлічвалася толькі «[[Хроніка Літоўская і Жмойская]]»), так і літаратуры аб іх, аднак, не ўлічвала прац Якубоўскага. Пад гэты час склалася класіфікацыя б.-л. летапісаў на 2 ці 3 групы, прычым Хроніка Быхаўца заўсёды называлася поўным [[спісак|спіскам]]. Сушыцкі падзяліў летапісы на кароткія (Супрасльскі (асноўны з кароткіх), Слуцкі (Увараўскі), Нікіфараўскі,Акадэмічны, Віленскі летапісы, летапіс Дуброўскага), складаныя (Румянцаўскі, Красінскага (абодва  — асноўныя складаныя), Археалагічнага таварыства, Ціханравава, Рачынскага, Яўрэінаўскі, Патрыяршы), поўныя (Хроніка Быхаўца). Таксама да дакастрычніцкіх прац належала манаграфія А.  А.  Шахматава «Агляд рускіх летапісных зводаў XIV—XVI вв.» (выд. 1938), адна з частак якой цалкам прысвячалася б.-л. летапісам.
 
Першым пасля 1917 да б.беларуска-л.літоўскіх летапісаў звярнуўся [[У. Пічэта]], які выдзяліўвыдзеліў «літоўска-беларускія летапісы» як адзін з асобных відаў крыніц у працы «Уводзіны ў рускую гісторыю» (1922), і наогул увёў паняцце «крыніцы па гісторыі Беларусі».
 
Літоўская гістарыяграфія звярнулася да вывучэння летапісаў, пачынаючы з некалькіх невялікіх артыкулаў, апублікаваных у міжваенны перыяд ([[К. Авіжоніс]], [[І. Ёнінас]], [[І. Жылюс]]).
 
У пасляваенныя гады асноўныя даследаванні б.-л. летапісаў адбываліся ў Літве і Беларусі. Так, у 1968 выйшла манаграфія [[М. Ючас]]а «Літоўскія летапісы» (асноўная ўвага звернута на легендарныя часткі летапісаў і іх крытыку, на разбор «Хроніку Быхаўца», на «Кроніку» Стрыйкоўскага і яе крытыку). У 1969 выйшла праца [[В. А. Чамярыцкі|В.  А.  Чамярыцкага]] «Беларускія летапісы як помнік літаратуры», дзе была прапанавана новая класіфікацыя летапісаў на 4 групы, паводле прыналежнасці да асобных [[звод]]аў. У 1-ю групу былі аднесены летапісы Віленскі, Дуброўскага, Origo regis, Пагодзінскі, БАН №34№ 34.4.32, ЦГАДА №  20/25, дзе захаваўся «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», у 2-ю групу (1-ы звод)  — Нікіфараўскі, Акадэмічны, Супрасльскі, Слуцкі, у 3-ю (2-і звод)  — Красінскага, Патрыяршая Б (адзін з летапісных урыўкаў са зборніка №790№ 790 ГІМ), Ціханравава, Познанскі (Рачынскага), Яўрэінаўскі, у 4-ю (3-і звод)  — Хроніку Быхаўца.
 
У 1985 годзе выйшла манаграфія М. Улашчыка «Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання». Гарадскія хронікі да 1980-х гадоў не даследаваліся ніяк<ref>Улашчык, С.28.</ref>.