Густаў III: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: uk:Густав III
→‎Біяграфія: дапаўненне
Радок 2:
'''Густаў III''' (шв. Gustav III, [[24 студзеня]] [[1746]] - [[29 сакавіка]] [[1792]]) — кароль Швецыі (з [[12 лютага]] [[1771]] года).
 
== Біяграфія ==
 
Густаў III нарадзіўся ў сям'і караля Адольфа Фрэдрыка і Луізы Ульрыке, народжанай прынцэсы Прускай.
 
Адукацыяй Густава займаліся лепшыя людзі [[Швецыя|Швецыі]] таго часу. Сярод іх былі два выбітныя палітычныя дзеячы, Карл Густаў Тэсін і Карл Шэфер, аднак больш за ўсё прынц любіў [[паэт]]а і гісторыка Улафа фон Даліна. Густаў быў надзвычай начытаным і меў талент, які дазволіў пакінуць прыкметны след у шведскай літаратуры.
 
Густаў пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці яшчэ пра валадаранні бацькі. Падчас крызісу 1768  г. ён настаяў на скліканні нечарговай сесіі [[парламент]]а, разлічваючы правесці канстытуцыйную рэформу, але «шапкі» адмовіліся выконваць абяцанні, дадзеныя напярэдадні выбараў.
 
У лютым-сакавіку 1771  г. Густаў наведаў [[Парыж]], дзе зрабіў сапраўдны фурор. Там ён пазнаёміўся з паэтамі і [[філосаф]]амі, з многімі з якіх пасля працягваў перапісвацца. Аднак яго візіт у сталіцу Францыі насіў не столькі забаўляльны, колькі дыпламатычны характар. [[Францыя]], стомленая [[анархія]]й у Швецыі, была зацікаўлена ў арганізацыі манархічнага перавароту, і абяцала Густаву штогадовую субсідыю ў памеры 1.500.000 ліўраў.
 
У гонар Густава III названы горад [[Горад Густавія|Густавія]].
 
[[Катэгорыя:Асобы]]