Розніца паміж версіямі "Парыж"

23 байты дададзена ,  9 гадоў таму
 
=== [[Клімат]] ===
Парыж размяшчаецца ў зоне [[Умераны клімат|умеранага клімату]]. Сярэдняя гадавая [[тэмпература]] складае 10,9 °C, сярэдняя гадавая колькасць [[Атмасферныя ападкі|ападкаў]] — 585 мм. Мікраклімат Парыжу, абумоўлены цеснатой і забруджваннем, адрозніваецца тэмпературай паветра — на 2 градуса вышэй сярэдняй тэмпературы па рэгіёне [[Іль-дэ-Франс]], — і паніжанай вільготнасцю, меншай светласцю ў дзённы час і больш светлымі начамі.
 
Самым цёплым месяцам з'яўляецца [[ліпень]] са сярэдняй тэмпературай 19,0 °C, самым халодным — [[студзень]] з тэмпературай у 3,1 °C. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў жніўні, у сярэднім 62 мм; найменшае — у [[сакавік]]у, у сярэднім 32 мм.
Ананімны ўдзельнік