Міжнародны аэрапорт імя Шарля дэ Голя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
З'яўляецца галоўным аэрапортам Францыі і адным з двух асноўных аэрапортаў Парыжа (другі - размешчаны на поўдзень ад горада аэрапорт Арлі). Па пасажырапатоку ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых аэрапортаў свету. Названы ў гонар [[Шарль дэ Голь|Шарля дэ Голя]] (1890-1970), генерала і прэзідэнта Францыі.
 
Аэрапорт мае чатыры ўзлётна-пасадачныя паласы (бетонную даўжынёй 2700 м і тры асфальтавыя - 2700 м, 4200 м, 4215 м) і дзевяць тэрміналаў: 1, 2A, 2B, 2C, 2D, 2Е, 2F, 2G, 3. Першы тэрмінал - у форме васьмінога - старэйшы. Другі тэрмінал пабудаваны пазней для авіякампаніі Air France, але на цяперашні момант прымае самалёты і іншых кампаній. Трэці тэрмінал выкарыстоўваецца галоўным чынам чартарнымі і бюджэтнымі авіякампаніямі, мае абмежаваны набор паслуг і не мае тэлетрапаў. Сувязь паміж тэрміналамі ажыццяўляецца бясплатнымі аўтобусамі-шатлам (Navettes Aeroport), якія курсіруюць кожныя сем хвілін. У аэрапорце знаходзіцца мноства [[бар]]аў, [[рэстаран]]аў і крамаў.
 
Асноўны перасадачны вузел (хаб) нацыянальнай авіякампаніі Air France. Штодзень прымае і адпраўляе звыш 1400 рэйсаў больш чым 100 авіякампаній. Абслугоўвае каля 150 000 пасажыраў у дзень.