Розніца паміж версіямі "Украінская кухня"

45 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
дапаўненне
др (робат Дадаем: hr:Ukrajinska kuhinja)
(дапаўненне)
'''Украінская кухня''' вызначаецца разнастайнасцю страў і высокімі смакавымі якасцямі. Гэта абумоўлена як вялікай колькасцю прадуктаў, што традыцыйна выкарыстоўваюцца, так і спосабамі іх кулінарнай апрацоўкі. Напрыклад, у склад украінскага [[Боршч|баршчу]] ўваходзяць да двух дзесяткаў найменняў прадуктаў, якія абсмажваюць, тушаць, пякуць, вараць. Для ўкраінскай кухні характэрна значная колькасць варыянтаў адной той жа стравы. Так, існуе да 40 відаў гарачых і халодных баршчоў. Надзвычай папулярныя [[галушкі]] гатуюць з пшанічнай і грэцкай мукі, з бульбы і тварагу, з заварнога цеста і хлебных сухароў.
 
Ва ўкраінскай народнай кухні шмат страў і вырабаў з мукі. Гэта, акрамя галушак, [[варэнікі]], [[блінцы]], [[пампушкі]], [[шулікі]], [[лямешкі]], [[вергуны]], [[салажэнікі]], [[папушнікі]], [[мандрыкі]], [[пухкенікі]] і інш. Не менш распаўсюджана і агародніна, у першую чаргу буракі - — абавязковы кампанент многіх гарачых і халодных страў. Шырока выкарыстоўваюцца бульба, морква, капуста, фасоля, гарбуз.
 
З мясных прадуктаў перавага аддаецца свініне. Сала выкарыстоўваецца ў многіх стравах: мясных, з агародніны, нават салодкіх. [[Сала]]м шпігуюць любое мяса, акрамя свінога, тоўчаным салам запраўляюць баршчы. Яго ядуць салёным, вэнджаным, сквараным. Гатуюць таксама стравы з ялавічыны і свойскай птушкі.
 
Украінская кулінарыя мае багата страў з малочных драдуктаў і яек. Яйкі ўваходзяць у большасць мучных і салодкіх страў. Апошнія часцей за ўсё гатуюць з садавіны і ягад у выглядзе салатаў, узвараў, халаднікоў, піннікаў.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Паска]]
 
== Літаратура ==