Гальяш Пельгрымоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Гальяш ПЕЛЬГРЫМОЎСКІ''' (сярэдзіна XVI ст. — пасля 17.8.1604) — грамадскі дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], пісьменнік.
 
Вучыўся ў кальвінісцкай школе. Удзельнік [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонскай вайны 1558-83]]. У 1581 пад камандаваннем [[Крыштаф Радзівіл «Пярун»|Крыштафа Радзівіла]] прымаў удзел разам з [[Філон Кміта-Чарнабыльскі|Ф. Кмітам-Чарнабыльскі]]м і [[А. Рымша]]м у паходзе ў Расію. Сакратар польскага караля [[Стафан Баторый|Стафана Баторыя]], у [[1583]] па яго даручэнні ездзіў у [[Масква|Маскву]] да [[Іван IV Грозны|Івана IV Грознага]]. 3 1586 пісар [[ВКЛ]], з 1600 сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве на чале з [[Л. Сапега]]м, з 1602 выконваў абавязкі маршалка Літоўскага трыбунала.
 
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1583. Пісаў на беларускай, лацінскай і польскай мовах. Аўтар паэтычных і празаічных панегірыкаў на лацінскай мове, празаічнага дыярыуша на польскай мове «Пасольства Льва Сапегі ў 1600 годзе ў Маскву паводде дыярыуша Гальяша Пельгрымоўскага, сакратара пасольства, з рукапісу, выпадкова знойдзенага, Уладзіславам Трэмбіцкім апісанае» (надрук. ў 1846, Гродна). У дыярыушы былі тэксты і на беларускай мове: праект дагавора паміж Польшчай і Маскоўскай Руссю, пералік падарункаў рускаму цару і яго сыну, выступленні Л. Сапегі і Г. Пельгрымоўскага ў прысутнасці цара. Гэтаму падарожжу Гальяш Пельгрымоўскі прысвяціў і вершаваны твор на польскай мове. Ля вытокаў беларускай паэзіі знаходзіцца яго паэма на беларускай і польскай мовах «Гутарка аднаго Паляка з Маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601», у якой аўтар раскрывае сістэму погляцаў на міжнародныя адносіны і становішча, справы рэлігіі, свабоды сумлення і інш. На сучасную беларускую мову паэму пераклаў [[М. Танк]].