Полымя (часопіс): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +{{tl|Беларускія перыядычныя выданні 1900-1950}} using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«ПОЛЫМЯ»''', літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны [[часопіс]]. Выдаецца з снежня [[1922]] году ў [[Мінск]]у штомесяц на [[беларуская мова|беларускай мове]]. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне
 
== Гісторыя ==
Першыя дзесяць год (да [[1932]] года) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі [[Змітрок Бядуля]], [[Цішка Гартны]], [[Міхась Зарэцкі]], [[Усевалад Ігнатоўскі]], [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], В. Нодэль, А. Сянкевіч, [[Міхась Чарот]] і іншыя. У 1932-1941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны не выходзіў у свет.
Адноўлены ў студзені [[1945]] года па распараджэнні Савета Міністраў БССР.
 
На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» [[Іван Паўлавіч Мележ| Івана Мележа]], «Птушкі і гнёзды» [[Янка Брыль| Янкі Брыль]], «Сэрца на далоні» [[Іван Пятровіч Шамякін| Івана Шамякіна]] і многія іншыя творы.
 
== Сучаснасць ==
Уваходзіць у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва".
 
У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця [[Беларусь|Беларусі]], рэцэнзіі.
== Галоўныя рэдактары ==
* [[Платон Галавач]] (1932-1933)
* [[Міхась Лынькоў]] (1933-1941)
* [[Пятрусь Броўка]] (1945-1948)
* [[Максім Танк]] (1948-1967)
* [[Павел Кавалёў]] (1967-1972)
* [[Кастусь Кірыенка]] (1972-1986)
* [[Сяргей Законнікаў]] (1986-2002)
* [[Мікола Мятліцкі]] (з 2002)
 
== Спасылкі==
* [http://www.polymja.lim.by/ Сайт «Полымя»]
 
[[Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове]]