Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Афармленне using AWB
Радок 1:
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя''' ''(БСДП)'', ''эсдэкі'' - палітычная партыя на [[Беларусь|Беларусі]] ў [[1918]] – [[1924]] гг. Яе папярэдніцай была [[Беларуская сацыялістычная грамада]] (БСГ), якая ўяўляе сабой блок народнікаў і марксістаў. У [[1915]] г. на тэрыторыі Беларусі, акупіраванай германскімі войскамі, марксісты ([[Іван Іванавіч Луцкевіч|І.]] і [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А. Луцкевічы]], [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цётка]] і іншыя) выйшлі з БСГ і ўтварылі [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу]] (БСДРГ). Пасля расколу БСГ (красавіка [[1918]] г.) беларускія марксісты, якія дзейнічалі ва ўсходняй Беларусі, аб’ядналіся з БСДРГ і ўтварылі з ёю БСДП. Актыўнымі дзеячамі партыі былі [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|В.Л. Іваноўскі]], [[Іван Ігнатавіч Краскоўскі|І.І. Краскоўскі]], Луцкевічы, [[Язэп Юр'евіч Лёсік|Я.Ю. Лёсік]], [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|С.А. Рак-Міхайлоўскі]], [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|А.А. Смоліч]], [[Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч|Б.А. Тарашкевіч]]. Асноўныя прынцыпы БСДП: свабода, роўнасць, братэрства, дэмакратыя, прававая дзяржава. Сацыяльная база: кваліфікаваныя рабочыя, адукаваныя сяляне, рамеснікі, інтэлігенцыя. Праект праграмы БСДП складзены ў [[1919]] г. [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Смолічам]]. Партыя стаяла за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе сялянам, за развіццё кааперацыі ў вёсцы. Лічыла, што для сацыялізацыі прамысловасці на Беларусі яшчэ не наспелі ўмовы, што неадкладная сацыялізацыя прывядзе да "бюракратычнага сацыялізму" і эканамічнай катастрофы. Прапаноўвала ўвесці ўсеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права з тайным галасаваннем, забяспечыць свабоду слова, друку, партый, арганізацый, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, аддзяленне царквы ад дзяржавы. Выступала за незалежнасць Беларусі як дэмакратычнай рэспублікі. У [[БССР]] дзейнасць партыі спынена арыштам яе актывістаў у сакавіку [[1921]] г. У [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] БСДП была ў апазіцыі да польскага ўрада. Прытрымлівалася легальных, парламенцкіх формаў барацьбы. У [[1922]] г. з БСДП вылучылася левае крыло – [[Беларуская партыя незалежных сацыялістаў]] на чале з [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|Рак-Міхайлоўскім]].
{{вызн|1=БЕЛАРУСКАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ}} (БСДП) - iснавала ў [[1918]]—[[1924]]. Утварылася ў чэрвені 1918 у выніку расколу [[Беларуская Сацыялістычная Грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]]. Актыўнымi дзеячамi партыi былi [[Вацлаў Іваноўскі]], [[Іван Краскоўскі]], [[Браты Луцкевічы|Антон i Iван Луцкевiчы]], [[Язэп Лёсік]], [[Аркадзь Смоліч]], [[Браніслаў Тарашкевіч]] i iнш.
 
{{Партыі[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі}}]]
{{пачатак артыкулу}}
 
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]
 
[[be-x-old:Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя]]