Розніца паміж версіямі "Ампір"

119 байтаў выдалена ,  9 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
'''Ампі́р''' (ад {{lang-fr|empire}} — «імперыя») — стыль позняга (высокага) [[класіцызм]] а ў архітэктуры і прыкладным мастацтве. Узнік у [[Францыя|Францыі]] падчас праўлення імператара [[Напалеон I|Напалеона I]]; развіваўся на працягу трох першых дзесяцігоддзяў XIX стагоддзя; змяніўся [[эклектыка, архітэктура|эклектычнымі]] плынямі.
 
Для ампіра ўласцівы масіўныя аб'ёмы, кантраст сцен з дэкаратыўнымі дэталямі, стылізаваны арнамент, знешняя параднасць, вытанчаная дэкаратыўная пластыка. Выкарыстоўваліся старажытнарымскія і старажытнаэгіпецкія дэкаратыўныя формы (крылатыя сфінскы, ваенныя трафеі і інш.). У сярэдзіне ХІХ ст. ампір змяніўся рознымі эклектычнымі стылямі.
 
Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананыя ў стылі ампір, вызначаюцца статычнай маналітнай формай, з якой кантрастуе пластыка-дэкаратыўнае аздабленне ў выглядзе арнаментальных уставак.