Магіла Невядомага Салдата (Парыж): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Магіла Невядомага Салдата''' (фр. Tombe du Soldat inconnu), якія загінулі падчас Першай сусветнай вайн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:26, 25 мая 2011

Магіла Невядомага Салдата (фр. Tombe du Soldat inconnu), якія загінулі падчас Першай сусветнай вайны, знаходзіцца пад скляпеннямі парыжскай трыумфальнай аркі.

Першапачаткова было вырашана (у лістападзе 1919, у першую гадавіну перамір'я) пахаваць Невядомага Салдата ў Пантэоне, аднак пад ціскам грамадскасці было вырашана размясціць магілу пад Трыўмфальнай аркай. 28 студзеня 1921 года адбылося ўрачыстае пахаванне.

2 гады праз зарадзілася традыцыя штодзённага сімвалічнага запальвання Мемарыяльнага агню (flamme de Souvenir) на магіле Невядомага салдата. Гэтага гонару удастойваюцца французскія ветэраны другой сусветнай вайны.

Гэты агонь з'яўляецца першым у Заходняй Еўропе вечным агнём пасля таго, як імператар Феадосій пагасіў рымскі агонь Весты ў 394 годзе.