Плошча Згоды: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненне
Радок 3:
'''Плошча Згоды''' (фр. Place de la Concorde) — цэнтральная [[плошча, архітэктура|плошча]] [[Парыж]]а і выбітны помнік горадабудаўніцтва эпохі класіцызму. Другая па велічыні ў Францыі (пасля плошчы des Quinconces ў Бардо).
 
== Гісторыя ==
Плошча імя Людовіка XV была разбіта паміж [[Елісейскія Палі|Елісейскімі палямі]] (з захаду) і садам палаца Цюільры (з усходу) па замове самога караля яго першым архітэктарам Габрыэлем ў [[1755]]  г. Першапачаткова ўяўляла сабой акружаны ровам васьмівугольнік, па вуглах якога стаялі восем алегарычных статуй, якія сімвалізавалі галоўныя гарады Францыі. Пасярэдзіне плошчы ўсталявалі конную статую Людовіка XV працы Бушардона і Пігаль.
 
З паўночнага боку былі ўзведзены элегантныя будынкі Марскога міністэрства і гатэль дэ Крыён. У 1787-90 гг. праз [[рака Сена|Сену]] быў перакінуты мост Згоды, які на процілеглым беразе ўпіраецца ў будынак [[Нацыянальны сход Францыі|Нацыянальнага сходу]] (былы [[Бурбонскі палац]]).
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Луксорскі абеліск, Парыж|Луксорскі абеліск]]
 
[[Катэгорыя:Горад Парыж]]