Бернардзінцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Belarus-Hrodna-Church of Discovery of Holy Cross-2.jpg|thumb|250px|[[Бернардзінскі касцёл, Гродна|Бернардзінскі касцёл]] у [[Гродна|Гродне]]]]
'''Бернардзінцы''' — манахі г.зв. абзервантскай галіны манаскага ордэна [[францысканцы|францысканцаў]] на [[Беларусь|Беларусі]], у [[Літва|Літве]] і [[Польшча|Польшчы]]. Бернардзінцы прытрымліваліся першапачатковага, больш строгага статута [[Францыск Асізскі|Францыска Асізскага]]. Патрабаванні аб вяртанні да гэтага статута з'явіліся у 13 ст. — пачатку 14 ст. У [[1415]] францысканскі прапаведнік [[Бернард Сіенскі]] звярнуўся да Папы Рымскага [[Марцін V, Папа Рымскі|Марціна V]] з просьбай пацвердзіць першапачатковы статут. Канстанцкі сабор 1415 задаволіў гэту просьбу. У [[1430]] на генеральным капітуле ордэна францысканцаў-абсервантаў, пазней на тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і паўднёваславянскіх землях за імі замацавалася назва «бернардзінцы» (ад імя прапаведніка Бернарда Сіенскага). У [[1431]] пры папе [[Яўген IV, Папа Рымскі|Яўгену IV]] францысканцы-абсерванты атрымалі права ўвесці пасаду генеральнага вікарыя. Ім стаў Б. Сіенскі. Канчатковы разрыў бернардзінцаў з ордэнам францысканцаў адбыўся ў [[1517]] пры Папе [[Леў IX, Папа Рымскі|Льву IX]]. Апраналіся бернардзінцы ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. На Беларусь бернардзінцы прыйшлі з Польшчы. Галоўнымі мэтамі якіх былі місіянерская праца сярод праваслаўнага насельніцтва і пастырская дзейнасць. У [[1467]] быў створанны польскі вікарыят, а на яго аснове ў [[1517]] — польская правінцыя, з якой у [[1530]] вылучалася Літоўская правінцыя (у [[1570]] зноў яб'яднана з Польскай). У [[1628]] Польская правінцыя падзелена на Велікапольскую, Малапольскую, Рускую і Літоўскую, а ў 1630 Малапольская, Руская і Літоўская правінцыі аб'яднаны ў Польскую (Малапольска-Літоўскую) правінцыю. З апошняй у [[1637]] вылучалася Руская, а ў [[1731]] — Літоўская.