Алесь Гарун: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: + {{Пісьменнікі і паэты Беларусі}} using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Алесь Гарун.jpg|thumb|Алесь Гарун]]
'''Алесь ГАРУНГарун''', сапр.: '''Аляксандр Уладзіміравіч ПРУШЫНСКІПрушынскі''' ([[11 сакавіка]] [[1887]], фальв. Новы Двор пад Мінскам — [[28 ліпеня]] [[1920]], [[Горад Кракаў|Кракаў]]; Псеўданімы і крыптанімы: ''І. Жывіца''; ''А. Новадворскі''; ''Сальвэсь''; ''А. Сумны''; ''А. Г.''; ''І. Ж.''; ''А. Н.''; ''А.Н-і''.) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч.
 
Скончыў мінскія гарадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. З 1904 далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». Арыштаваны 4.3.1907 у падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва «Да ўсіх працоўных». У ліпені 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў Іркуцкую губ. З 1914 атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сібіры. Працуючы на [[Рака Лена|рацэ Лене]], падрыхтаваў зборнік «Матчын дар» і ў 1914 пераслаў яго ў Вільню (выйшаў у 1918). Творчасць Алеся Гаруна прасякнута ідэяй сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа. Хворы на сухоты, вярнуўся ў Мінск у верасні 1917. Віцэ-старшыня [[Усебеларускі з'езд 1917|Усебеларускага з'езда 1917]]; удзельнічаў у стварэнні [[БНР]]. Рэдагаваў газету «[[Беларускі шлях (1918)|Беларускі шлях]]», актыўна выступаў у ёй як публіцыст. У час польскай акупацыі быў членам Беларускай вайсковай камісіі, [[ЧБНК|Часовага беларускага нацыянальнага камітэту]] (з 12.8 да 17.10.1919 — старшыня). У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве. Яго магіла была нанова адшуканая ў 1988. У 1991 пра Алеся Гаруна зняты дакументальна-публіцыстычны фільм «Праз сваю хату ўбачыць бацькаву».
Радок 6:
== Творчасць ==
 
Пісаць вершы Гарун пачаў з малкузмалку, спачатку, як сведчыць М. Гарэцкі, на рускай мове, затым — на беларускай. Раннія яго творы да нас не дайшлі. 1905 г. датуецца паэма «Мае коляды», апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны. Гэта — гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускага вясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага сябра і правёў свята ў асяроддзі паноў.
 
Першы друкаваны верш «Маці-Беларусі» пабацыў свет у 1907 нумары газеты «Наша Ніва». Ў 1908 г. зэявіліся два вершы: «Януку Купале» (паэтычны водгук на зборнік «Жалейка») і «Начныя думкі» — лірычны ўсхваляны ўспамін аб родных мясцінах, ад якіх аўтар быў адарваны, знаходзячыся ў астрозе. Заслугоўвае ўвагу вобразная асаблівасць твора: тут ява ўвесь час пераплятаецца са сном, а рэальная рэчаіснасць — з казкай.