Алесь Гарун: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Алесь Гарун''', сапр.: '''Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі''' ([[11 сакавіка]] [[1887]], фальв. Новы Двор пад Мінскам — [[28 ліпеня]] [[1920]], [[Горад Кракаў|Кракаў]]; Псеўданімы і крыптанімы: ''І. Жывіца''; ''А. Новадворскі''; ''Сальвэсь''; ''А. Сумны''; ''А. Г.''; ''І. Ж.''; ''А. Н.''; ''А.Н-і''.) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч.
 
СкончыўЗ дзяцінства палюбіў [[Кніга|кніжку]] і ў пяць гадоў умеў чытаць па-руску і па па-польску. У далейшым скончыў мінскія гарадское ([[1897]]) і рамеснае ([[1902]]) вучылішчы. З [[1904]] далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». Арыштаваны 4.3.1907 у падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва «Да ўсіх працоўных». У ліпені 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў Іркуцкую губ. З 1914 атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сібіры. Працуючы на [[Рака Лена|рацэ Лене]], падрыхтаваў зборнік «Матчын дар» і ў 1914 пераслаў яго ў Вільню (выйшаў у 1918). Творчасць Алеся Гаруна прасякнута ідэяй сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа. Хворы на сухоты, вярнуўся ў [[Горад Мінск|Мінск]] у верасні 1917. Віцэ-старшыня [[Усебеларускі з'езд 1917|Усебеларускага з'езда 1917]]; удзельнічаў у стварэнні [[БНР]]. Рэдагаваў газету «[[Беларускі шлях (1918)|Беларускі шлях]]», актыўна выступаў у ёй як публіцыст. У час польскай акупацыі быў членам Беларускай вайсковай камісіі, [[ЧБНК|Часовага беларускага нацыянальнага камітэту]] (з 12.8 да 17.10.1919 — старшыня). У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве. Яго магіла была нанова адшуканая ў 1988. У 1991 пра Алеся Гаруна зняты дакументальна-публіцыстычны фільм «Праз сваю хату ўбачыць бацькаву».
 
== Творчасць ==