Памір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др выява
дапаўненне, афармленне
Радок 1:
[[File:Pamir Mountains, Tajikistan, 06-04-2008.jpg|thumb|Памір (Таджыкістан)]]
'''Пам{{*|і}}рПамі́р'''  — высакагорная сістэма ў [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй]] і [[Азія|Цэнтральнай Азіі]], частка [[Паміра-Алай|Паміра-Алая]]. Найвышэйшы пункт  — гара [[Гара Кангур|Кангур]].
 
Галоўная частка ў [[Таджыкістан]]е, усходняя і паўднёвая частка ў [[Кітай|Кітаі]] і [[Афганістан]]е. На поўначы абмежаваны Заалайскім хрыбтом, на ўсходзе  — Сарыкольскім і Кашгарскім хрыбтамі, на поўдні  — р. Памір і вярхоўямі р. [[Пяндж]], на захадзе  — мерыдыянальным адрэзкам даліны р. Пяндж.
 
Найвышэйшыя пункты размешчаны ў Кашгарскіх гарах (г. Кангур, 7719  м; г. Музтагата, 7546; [[пік Ісмаіла Самані]], [[пік Леніна]]). Паводле асаблівасцей рэльефу Памір падзяляюць на Заходні і Усходні. Для Захоняга Паміра характэрна сістэма высокіх хрыбтоў амаль шыротнага распасцірання. Буйнейшыя антыклінорыі маюць крышталічныя ядры [[палеазой]]скага ўзросту, якія прарваны гранітоіднымі інтрузіямі. Схілы хрыбтоў расчлянёны глыбокімі цяснінамі рэк. Усходні Памір складзены з парод палеазою і мезазою, трапляюцца вулканагенна-асадкавыя адклады палеагену. Для рэльефу характэрны плоскія днішчы вялізных далін і катлавін, якія падняты на вышыню 3500-4500  м і запоўнены прадуктамі разбурэння гор, у грунтах трапляецца вечная мерзлата. Над імі ўзвышаюцца хрыбты вышынёй больш за 6000  м. Найвышэйшыя грабяні маюць горна-ледавіковыя формы, якія вылучаюцца на агульным фоне старажытнага рэльефу. Памір  — моцна сейсмічная вобласць, землетрасенні дасягаюць 8-9 балаў. Радовішчы золата, малібдэну, вальфраму, горнага хрусталю, азбесту, слюды, лазурыту.
 
[[Клімат]] суровы, рэзка кантынентальны. У далінах Захдняга Паміра на вышыні каля 2100  м сярэднія тэмпературы студзеня -7−7,4 °СC, ліп. 22,5 °СC, гадавая колькасць ападкаў да 800 мм (на ледавіку Федчанкі). На Усходнім Паміры клімат больш суровы. На вышыні каля 4000  м сярэдняя тэмпература студзеня -20−20 °СC, ліпеня +8 °СC, ападкаў 100  мм за год. Снегавая мяжа ў Заходнім Паміры размешчана на вышыні 3600-3800  м, на ледавіку Федчанкі  — на вышыні 4400  м, ва Усходнім Паміры  — 5200-5240  м.
 
Плошча зледзянення ў межах Таджыкістана больш за 7500 км²² (больш за 10 % паверхні Паміра), агульная колькасць [[ледавік]]оў каля 7110. Тыпы ледавікоў: каравыя, вісячыя, схілавыя, складаныя далінныя альпійскага і туркестанскага тыпаў. Найбольшыя ледавікі: Федчанкі (даўж. 77 км) і Грум-Гржымайлы (37 км).
 
[[File:Kevron.jpg|thumb|Даліна ракі [[Пяндж]]]]
Рэкі адносяцца пераважна да басейна [[Амудар'я|Амудар'і]], якая ў верхнім цячэнні называецца Пяндж. Найбольшыя рэкі: Кызыл-Суу, Кызылсу, Сурхоб, Вахш. Рэкі Усходняга Паміра адносяцца да басейнаў Яркенда і Кашгара. Яны маюць бурнае цячэнне, ледавікова-снегавое жыўленне, летнія паводкі. Найбольшыя азёры: Каракуль, Рангкуль, Шаркуль, Заркуль, Яшылькуль, Сарэзскае.
 
[[Глебы]] халодных высакагорных пустынь Паміра: саланцаватыя, шэразёмы, такырна-саланчаковыя, шкілетныя на камяністым і пясчаным субстраце; у месцах лепшага ўвільгатнення  — бурыя пустынна-стэпавыя. На Усходнім Паміры  — участкі камяністай горнай тундры з вечнай мерзлатой, выкапнёвым лёдам, камяністымі многавугольнікамі.
 
На Заходнім Паміры ў далінах расліннасць пустынная палыновая, на вышынях 2600-3200 м  — дзярнова-злакавыя стэпы з калючымі падушкамі астрагалаў і аканталімонаў. На выш. 3200-3800  м кавыльныя стэпы, якія змяняюцца кабрэзіевымі лугамі. 3 выш. 4500  м пачынаецца субальпійскі пояс з марозаўстойлівай нізкатраўнай і паўхмызняковай расліннасцю. Па берагах рэк раступь таполі, бярозы, вербы, якія ўтвараюць невялікія гаі. На Усходнім Паміры днішчы далін і катлавіны заняты высакагорнай пустыняй з рэдкімі раслінамі падушкападобнай формы. На выш. 3500-4200  м найбольш характэрны паўхмызнячок тэраскен (адзіны від расліннага паліва). Ва ўмовах большай вільготнасці развіваюцца рэдкатраўныя высакагорныя стэпы з ціпчаку ўсходняга, кавылю, палыну. Вышэй за 4200  м пераважаюць падушачнікі з вастралодкі, аканталімону, сібальдыі. Каля рэк і ручаёў Усходняга Паміра сустракаюцца кабрэзіевыя і асаковыя лугі, нярэдка саланчакава-ыя і купінаватыя.
 
Жывёльны свет Паміра прадстаўлены горным баранам архарам, даўгахвостым сурком, чырвонай пішчухай; з птушак  — тыбецкім уларам, серпадзюбам, тыбецкім крумкачом і жаваранкам, снегавым гімалайскім грыфам, горнай, або індыйскай гуссю. Вырошчваюць [[як]]аў.
 
Асноўны занятак насельніцтва  — жывёлагадоўля і горнае земляробства. Вырошчваюць [[ячмень]], гарох, на паліўных землях  — [[вінаград]], шаўкоўніцу, [[грэцкі арэх]], [[абрыкос]]ы.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Памірскія мовы]]
 
== Літаратура ==
* Лаўрыновіч М. Памір // БелЭн у 18 т. Т. 12. - — Мн., 2001.
 
{{Commons|Pamir Mountains}}
Радок 32 ⟶ 36:
[[Катэгорыя:Горы Кітая]]
 
[[CategoryКатэгорыя:Горныя сістэмы Зямлі]]
[[CategoryКатэгорыя:Горныя сістэмы Азіі]]
 
[[be-x-old:Памір (горная сыстэма)]]