Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Каля сярэдзіны 19 ст. гісторыкі г.зв. «віленскага асяродку»: [[Іаахім Лялевель]], а таксама [[Тэадор Нарбут]], [[Юзаф Ярашэвіч]], [[Міхал Балінскі]], звязвалі ўтварэнне ВКЛ з успышкай літоўскай ваяўнічасці, выкліканай паходамі рускіх князёў на Літву. Потым рабаўнічыя напады ператварыліся ў тэрытарыяльныя набыткі і г.д. Адзначаецца, што гэтая канцэпцыя была бліжэй да сучаснай навуковай, чым шмат якія канцэпцыі перыяду руска-польскай ідэалагічнай барацьбы 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.
 
== Навуковая [[гістарыяграфія]] ==
Фарміраванне навуковай гістарыяграфіі працэсу ўтварэння ВКЛ пачалося з сярэдзіны 19 ст., і асабліва актывізавалася пасля паўстання 1863—1864 гг., з 1870-х гадоў. Фарміраванне гістарыяграфіі адбывалася ва ўмовах суперніцтва розных нацыянальна-палітычных сіл за права на гістарычную спадчыну гэтай дзяржавы.
 
Радок 21:
=== 1980-я гады і пазней ===
==== Новая беларуская гістарыяграфія ====
Значнай з'явай ў беларускай гістарыяграфіі праблемы паходжання ВКЛ сталі канцэпцыі што пазначыліся ў апублікаваных у канцы 1980-х працах беларускага публіцыста [[Мікола Ермаловіч|Міколы Ермаловіча]]. Гэтая канцэпцыя, заснаваная на тапанімічных і некаторых летапісных сведчаннях, сцвярджае, што першапачаткова [[Літва]] знаходзілася на землях Беларусі — паміж гарадамі [[Мінск]], [[Маладзечна]], [[Слонім]], [[Ваўкавыск]].<ref>Ермаловіч М. Па слядах аднаго міфа. 1-е выд.: Мн., Навука і тэхніка. 1989. ISBN 5-343-00016-9; 2-е выд.: Мн., Навука і тэхніка. 1991. ISBN 5-343-00876-3</ref> Канцэпцыя не з'яўляецца новай, а толькі абагульняе некаторыя працы часу беларускага адраджэння (1910-1920-я) і эміграцыі. Між тым, гэтая канцэпцыя не ўлічвае ўсёй сукупнасці крыніц і навуковых звестак літоўскай, польскай і расійскай гістарыяграфіі, не прызнаецца навукоўцамі-гісторыкамі за навуковую, а больш за рамантычную, хоць яны раз-пораз і спасылаюцца на яе ў сваіх працах.
 
== Умовы утварэння Вялікага княства літоўскага ==