Гангуцкая бітва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Добавлена ссылка на одноимённую категорию на викискладе
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
Пётр чакаў такога рашэння. Ён вырашыў скарыстацца раздзяленнем сіл суперніка. Яму спрыяла і надвор'е. Раніцай [[6 жніўня|6 жніўня (26 ліпеня)]] стаяла бязветранасць, з-за чаго шведскія парусныя караблі страцілі манеўранасць. Авангард рускага флота (20 караблёў) пад камандаваннем камандора [[Мацвей Хрыстафоравіч Змаевіч|Мацвея Хрыстафоравіча Змаевіча]] пачаў прарыў, абыходзячы швецкія караблі і застаючыся па-за межамі дасягнення іх агню. Услед за ім ажыццявіў прарыў іншы атрад (15 караблёў). Такім чынам патрэба ў перавалоке адпала. Атрад Змаевіча заблакаваў атрад Эрэншэльда ля вострава Лакісэр.
 
Мяркуючы, што і іншыя атрады рускіх караблёў будуць працягваць прарыў тым жа шляхам, Ватранг адклікаў атрад Лілье, вызваліўшы, такім чынам, прыбрэжны фарватэрфарватар. Скарыстаўшыся гэтым, Апраксін з галоўнымі сіламі вяслярнага флота прарваўся па прыбрэжным фарватэрыфарватары да свайго авангарда. У 14 гадзін 7 жніўня (27 ліпеня) рускі авангард у складзе 23 караблёў атакаваў атрад Эрэншэльда, які размесціў свае караблі па ўвагнутай лініі, абодва фланга якой упіраліся ў астравы. Дзве першыя атакі шведам атрымалася адбіць агнём карабельных пушак. Трэцяя атака была пачата супраць фланговых караблёў швецкага атрада, што не дазволіла суперніку выкарыстаць перавагу ў артылерыі. Неўзабаве яны былі ўзяты на абардаж і захоплены. Пётр I асабіста ўдзельнічаў у абардажнай атацы, паказаўшы маракам прыклад мужнасці і гераічнасці. Пасля ўпартага бою здаўся і флагманскі шведскі карабель. Былі захоплены ўсі 10 караблёў атрада Эрэншэльда. Частка сіл шведскага флота здолела сыйсці да Аландскіх астравоў.
 
Перамога ў паўвострава Гангут стала першай буйнай перамогай рускага рэгулярнага флота. Яна забяспечыла яму свабоду дзеянняў у Фінскім і Батнічнам залівах, эфектыўную падтрымку рускіх войскаў у Фінляндыі. У Гангутскай бітве рускае камандаванне смела выкарыстала перавагу вяслярнага флота ў барацьбе з лінейным парусным флотам шведаў, умела арганізавала ўзаемадзеянне сіл флота і сухапутных войскаў, аператыўна рэагавала на змены тактычнага становішча і пагодных умоў, здолела разгадаць манеўр суперніка і навязаць яму сваю тактыку. Усё гэта дазволіла рускаму флоту нанесці паразу лікава пераважаючаму шведскаму флоту.