Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

Аб’ём не змяніўся ,  9 гадоў таму
арфаграфія, replaced: лідэр → лідар (12) using AWB
др (r2.7.1) (робат Дадаем: be-x-old:Гісторыя Польшчы)
(арфаграфія, replaced: лідэр → лідар (12) using AWB)
{{Змест злева}}
== Утварэнне Польскай дзяржавы ==
[[Выява:Zaprowadzenie_chrzescijanstwa_965_MatejkoZaprowadzenie chrzescijanstwa 965 Matejko.JPG|thumb|right|250px|[[Ян Матэйка]], ''Прыход хрысціянства'']]
У 9–10 ст. на сучаснай тэрыторыі Польшчы жылі розныя заходнеславянскія плямёны, сярод якіх вылучаліся вісляне і паляне. Першыя займалі тэрыторыю з цэнтрам у Кракаве, другія – з цэнтрам у Гнезна. Менавіта паляне ў 10 ст. здолелі аб'яднаць вакол сябе сваіх суседзяў і паклалі пачатак дзяржавы, якая ад іх і празвалася Польшчай. Старажытныя легенды, запісаныя польскімі летапісцамі, распавядаюць пра князя Крака, у гонар якога быў названы горад [[Кракаў]], пра князя Папеля, які быў выгнаным за свае злачынствы. Існуюць легенды і пра Земавіта, сына хлебароба Пяста, па імі якога была названая першая гістарычная польская валадарская дынастыя. З нашчадкаў Пяста выйшаў князь [[Мешка I]] (960–992), першы гістарычна вядомы князь. Валоданні Мешка ўключалі ў сябе Вялікую Польшчу (вобласць рассялення палян), а таксама землі па сярэднім цячэнні Віслы. У 865 Мешка ажаніўся на дачцы чэшскага князя Баляслава I – Дабраве, а ў 966 – прыняў хрысціянства па заходнім абрадзе. Для таго, каб паслабіць залежнасць ад германскага імператара, васалам якога Мешка I прызнаў сябе ў 963, польскі князь на падставе Дароўнага акту аддаў Польшчу пад заступніцтва Святога Прастола. У карысць Святога Прастола Польшча з гэтага часу плаціла штогадовую даніну – "лепту Св. Пятра".
 
 
== Рэч Паспалітая ==
[[Выява:Polish-Lithuanian_Commonwealth_1635Lithuanian Commonwealth 1635.png|thumb|350px|РП у 1635]]
{{main|Рэч Паспалітая}}
У 1558 паміж Маскоўскай дзяржавай і Лівонскім ордэнам пачалася Лівонская вайна, у якую, пасля таго, як Лівонія добраахвотна перайшла пад уладу Жыгімонта Аўгуста, уступіла Вялікае княства Літоўскае. Лівонскі ордэн спыніў сваё існаванне. Аднак войскі Івана IV паспяхова прасоўваліся ўглыб ВКЛ. У гэтых умовах вярхі ВКЛ палічылі неабходным больш цесны саюза Польшчы і ВКЛ. У 1569 паміж Польшчай і ВКЛ была закоючана Люблінская унія, паводле якой абедзве дзяржавы аб'ядноўваліся ў адну – з агульным каралём, агульным сеймам, адзінай знешняй палітыкай і адзінай манетнай сістэмай. Аднак абедзве часткі захоўвалі сваю адміністрацыю, скарб, войска, суды. Новая дзяржава звалася "Рэч Паспалітая абодвух народаў".
У той жа час на гэтым і на наступных сеймах былі прынятыя і рашэнні, накіраваныя на ўнутраную стабілізацыю Рэчы Паспалітай. Быў створаны Пастаянная рада для ажыццяўлення функцый урада ў перыяд паміж сеймамі, заснаванае першае ў Еўропе міністэрства асветы – [[Адукацыйная камісія]], выдадзены шэраг пастаноў па пытаннях развіцця гандлю і прамысловасці. Чатырохгадовы сойм (1788–1792) 3 мая 1791 прыняў Канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая ўмацоўвала цэнтральную выканаўчую ўладу. Выбарнасць караля замянялася выбіральнасцю дынастыі. Пры каралю стваралася рада «Варта законаў», якая складалася з прымаса і 5 міністраў, прызначаных каралём. Кароль узначальваў раду, меў права прызначаць біскупаў, сенатараў, службоўцаў і афіцэраў, у выпадку вайны здзяйсняў вярхоўнае камандаванне войскам. Адмяняліся пасольскія інструкцыі, канфедэратыўныя соймы і liberum veto. Рэфармавалася таксама і судовая сістэма. Вялікай памылкай патрыятычнай партыі сейма, якая і дабілася прыняцці канстытуцыі, было яе зварот за падтрымкай да Прусіі, якая імкнулася насамрэч да далейшых падзелаў Рэчы Паспалітай.
 
Пры поўнай падтрымцы Расіі ў маі 1792 старашляхецкай партыяй была створаная Таргавіцкая канфедэрацыя, меўшая сваёй мэтай ліквідацыю Канстытуцыі 3 мая. Расійскія войскі, якія запрасілі канфедэраты, уступілі ў Варшаву, у выніку чаго лідэрылідары патрыятычнай партыі змушаныя былі пакінуць краіну. Вярнуліся старыя часы. Са свайго боку, Прусія таксама ўвяла ў Польшчу свае войскі, якія занялі Гданьск і Торунь.
 
==== Другі падзел ====
Інтарэсы сялян абараняла Народная партыя (''Stronnictwo Ludowe''), створаная ў 1895 у Галіцыі. Партыя выступала за дэмакратызацыю сістэмы выбараў, палягчэнне падатковага цяжару, урэгуляванне сялянскіх павіннасцяў, а з 1903 – высунула патрабаванне наданя Польшчы незалежнасці. У 1897 была створаная Хрысціянска-сялянская партыя.
 
У 1880-е з'явіліся і першыя працоўныя партыі. У 1882 была заснаваная Сацыяльна-рэвалюцыйная партыя «Пралетарыят» (разгромленая ў 1885), на яе базе – II "Пралетарыят", а ў 1893 – Польская сацыялістычная партыя ("старая ППС"). Практычна адначасова ў Парыжы была створаная партыя з такой жа назвай ("новая ППС"), якая ў сваёй праграме аб'ядноўвала барацьбу за незалежнасць з барацьбой за сацыялізм. Каб адмежавацца ад "новай ППС", "старая ППС" прыняла рашэнне аб пераназванні ў Сацыял-дэмакратыю Каралеўства Польскага (СДКП). З II з'езду (1900) СДКП стала звацца Сацыял-дэмакратыяй Каралеўства Польскага і Літвы. У гэты жа час арганізацыі, незадаволеныя нацыяналістычнай палітыкай лідэраўлідараў ППС, стварылі партыю ППС-Пралетарыят.
 
=== Рэвалюцыя 1905-1907 ===
У пачатку вайны (жнівень 1914) галоўнакамандуючы расійскім войскам вялікі князь Мікалай Мікалаевіч звярнуўся да польскага народа з заклікам, у якім заклікаў да аб'яднання ўсіх польскіх земляў "пад скипетрам рускага цара" на ўмовах наданя ім самакіравання. Аднак ужо да восені 1915 Царства Польскае было акупавана германскімі войскамі, на гэтых землях быў усталяваны рэжым ваеннай дыктатуры.
 
Польскае грамадства падзялілася на два лагера, якія складаліся з нерэвалюцыйных партый што арыенталавіся на адзін з двух ваенна-палітычных блокаў, якія склаліся ў Еўропе. Большасць галіцыйских партый і Сацыял-дэмакратычнай партыі, а таксама частка партый і палітычных груповак, якія дзейнічалі ў працоўным, сялянскім і моладзевым руху Царства Польскага, рабілі стаўку на Аўстра-Венгрыю. Садзейнічаць аўстра-германскай ваеншчыне ў разгроме Расіі лічыў неабходным лідэрлідар Польскай сацыялістычнай партыі Ю. Пілсудскі, які яшчэ ў 1906 усталяваў сувязь з ваеннымі коламі Аўстра-Венгрыі і ўзначаліў Часовую камісію, у якую ўвайшлі ППСД, сялянская партыя Польскае стронницво людове (ПСЛ), Польская прагрэсіўная партыя (ППП), ППС-фракцыя, Нацыянальны працоўны саюз, Нацыянальны сялянскі саюз. Да другога блоку, які арыентаваўся на перамогу Антанты і на аб'яднанне польскіх земляў у складзе Расіі, належала ў Царстве Польскім частка «рэалістаў» і нацыянальных дэмакратаў (эндэкаў).
 
У лістападзе 1916 урады Германіі і Аўстрыі, якія адчувалі недахоп людскіх рэсурсаў для папаўнення войска, змушаныя былі абвясціць стварэнне на польскіх землях, якія ўваходзілі ў склад Расіі, незалежнай дзяржавы – канстытуцыйнай манархіі. Прадугледжвалася таксама фармаванне польскага войска, якое павінна было ваяваць на боку Цэнтральных дзяржаў. Часовы ўрад, які прыйшоў да ўлады ў Расіі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917, прызнаў права Польшчы на самавызначэнне. А 29 жніўня 1918 Савет народных камісараў адмысловым дэкрэтам ануляваў дагаворы царскага ўрада, датычныя падзелаў Рэчы Паспалітай.
На першым паседжанні сейма ў лютым 1947 быў прыняты закон аб прэзідэнце краіны і абраныя кіруючыя органы. Прэзідэнтам стаў Б. Берут, урад узначаліў Ю. Ціранкевіч (ППС). 19 лютага была зацверджаная Малая канстытуцыя, якая дзейнічала да 1952. Заканадаўчая ўлада па канстытуцыі належала сейму, выканаўчая — прэзідэнту і ўраду. Пад кіраўніцтвам прэзідэнта дзейнічаў новы калегіяльны орган — Дзяржаўная рада, надзелены правам заканадаўчай ініцыятывы, выдання дэкрэтаў, ажыццяўлення кантролю над органамі мясцовай улады.
 
Пасля выбараў пачаліся рознагалоссі як у апазіцыі, так і ў партыях кіруючага блока. Мікалайчык і некаторыя іншыя правыя лідэрылідары пакінулі краіну, і ПСЛ у канцы 1947 перайшоў да палітыкі супрацоўніцтва з урадам. III пленум ЦК ППР, які праходзіў 31 жніўня — 3 верасня 1948, прыняў рэзалюцыю Аб праванацыяналістычным ухіле. У. Гамулка быў вызвалены ад абавязкаў Генеральнага сакратара ЦК, новы курс партыі ўсё больш стаў нагадваць капіяванне досведу савецкіх камуністаў. Новым Генеральным сакратаром быў абраны Б. Берут.
 
У снежні 1948 адбыўся аб'яднаўчы з'езд ППР і ППС, на якім была створаная Польская аб'яднаная працоўная партыя (ПАРП), якая абвясціла курс на пабудову «''падмурка сацыялізму ў Польшчы''» і ператварэнне Польшчы ў індустрыяльна-аграрную краіну. З'езд таксама прыняў Дырэктывы па Шасцігадовым плане (1950—1955), які рабіў упор на пераважнае развіццё цяжкай прамысловасці. У 1949 Польшча стала членам [[Савет эканамічнай узаемадапамогі|Савета эканамічнай узаемадапамогі]].
Пік крызісу быў адзначаны снежаньскімі падзеямі 1970. 12 снежня было абвешчана аб падвышэнні цэнаў на асноўныя прадукты харчавання, што выклікала хвалю незадаволенасці ў краіне. 14 снежня пачаліся страйкі на суднаверфях Гданьска і Гдыні, да якіх далучыліся працоўныя і іншых прадпрыемстваў. Страйкі перараслі ў масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся нападамі на мясцовыя партыйныя камітэты і грамадскія будынкі. Ужыванне зброі сіламі парадку прывяло да сур'ёзных наступстваў: 44 чалавека было забіта і 1164 – параненыя.
 
20 снежня 1970 на VII пленуме ЦК ПОРП было прынята рашэнне аб абранні Першым сакратаром ЦК аднаго з лідэраўлідараў тэхнакратычнай групоўкі ў польскім кіраўніцтве – Э. Герэка. Рашэнне аб падвышэнні цэнаў было скасавана, падвышаная зарплата нізкааплатным катэгорыям працоўных і службоўцаў. VI з'езд ПОРП, які праходзіў у снежні 1971, высунуў новую стратэгію дзяржаўнага развіцця, у аснове якой ляжала ідэя эканамічнага паскарэння. Для гэтай мэты меркавалася выкарыстаць замежныя крэдыты. Першапачаткова рэалізацыя дадзенай праграмы праходзіла вельмі паспяхова. Асноўныя інвестыцыі ўкладваліся ў металургічную прамысловасць, а таксама ў самалёта- і аўтамабілебудаванне. Было пачата будаўніцтва найбуйнага металургічнага камбіната "Катовіцэ", першай польскай атамнай электрастанцыі. Была праведзеная таксама рэформа адміністрацыйнай сістэмы, пачаўся працэс нармалізацыі адносін паміж дзяржавай і каталіцкай царквой. Царкве вярталася нерухомая ўласнасць на заходніх і паўночных польскіх землях.
 
Аднак разам з ростам нацыянальнага прыбытку расла і знешняя запазычанасць, якую не атрымалася сплаціць, як гэта было запланавана, экспартам польскіх тавараў. Пагаршэнне эканамічнай кан'юктуры на знешнім рынку, рост цэнаў на нафту негатыўна адбіліся на прамысловасці краіны. З 1974 у эканоміцы з'явіліся першыя прыкметы інфляцыі. Спробы адкарэктаваць структуру інвестыцый у карысць пашырэння вытворчасці сродкаў спажывання натыкнуліся на супраціў тэхнакратычных колаў.
 
=== Палітычны крызіс ===
Цяжкі і самы працяглы ў гісторыі краіны палітычны крызіс ахапіў Польшчу з лета 1980. Непасрэднай падставай да яго стала рашэнне ўрада Э. Бабюха ўвесці з 1 ліпеня камерцыйныя цэны на мяса. На шматлікіх прадпрыемствах Варшавы, Лодзі, Беластока, Познані, Гдыні і іншых гарадоў успыхнулі стыхійныя страйкі. У Гданьску застрайкавалі адразу 140 прадпрыемстваў. Першапачаткова патрабаванні працоўных насілі эканамічны характар, але пасля таго, як страйкавы рух узначалілі лідэрылідары КОС–КОР, сталі высоўвацца і палітычныя патрабаванні (свабоды друку, прызнання свабодных прафсаюзаў і інш.). 15 жніўня Э. Бабюх абвясціў аб сваёй адстаўцы.
 
Для зняцця напружанасці Галоўная рада епіскапата Польшчы заклікаў да дыялогу паміж уладамі і грамадствам. Урад пашўла на перамовы з працоўнымі. У канцы жніўня – пачатку верасня былі падпісаныя адпаведныя дамовы з лідэрамілідарамі страйкаў, адбылося прызнанне незалежных прафсаюзаў. Аднак чаканага выніку дасягнуць не атрымалася, працоўныя працягвалі высоўваць перад урадам патрабавання, нярэдка нерэальныя.
 
На VI пленуме ЦК ПОРП (верасень-кастрычнік 1980) Першым сакратаром ЦК быў абраны Ст. Каня, які падтрымаў курс на грамадскую згоду. У той жа час адбылося і арганізацыйнае афармленне апазіцыі: у верасні быў афіцыйна зарэгістраваны незалежны самакіраваны прафсаюз «Салідарнасць» на чале з [[Л. Валенса]]й. Колькасць прафсаюза імкліва расла, у яго ўступалі і члены ПОРП. Паступова прафсаюз ператвараўся ў масавую палітычную арганізацыю.
 
У лютым 1981 главой урада стаў генерал [[В. Ярузельскі]]. Для ўрэгулявання ўзаемаадносін з «Салідарнасцю» быў створаны адмысловы камітэт на чале з М. Ракаўскім. Аднак кіраўніцтва прафсаюза захавала курс на канфрантацыю з урадам. Каб вырваць у ўрада як мага больш саступак, яно шляхам страйкаў імкнулася справацыраваць дэстабілізацыю грамадства. Страйкі дапаўняліся «галоднымі маршамі» і студэнцкімі хваляваннямі. I з'езд «Салідарнасці», які праходзіў у верасні 1981 абвясціў неабходнасць пераходу да «самакіраванай дэмакратычнай Польшчы». Вынікі з'езду і бесперапынныя страйкі ў краіне выклікалі сур'ёзную трывогу ў шэрагах ПОРП. Кастрычніцкі 1981 пленум ЦК заклікаў камуністаў пакінуць шэрагі «Салідарнасці» і абраў Першым сакратаром В. Ярузельскага, які захаваў за сабою пасты прэм'ер-міністра і міністра нацыянальнай абароны. 31 кастрычніка Сейм ПНР асудзіў радыкальныя дзеянні "Салідарнасці", а ў ноч з 12 на 13 снежня на ўсёй тэрыторыі Польшчы было ўведзена ваеннае становішча, якое дзейнічала да ліпеня 1983. Уся паўната ўлады перайшла да Ваеннай рады нацыянальнага выратавання пад старшынствам Ярузельскага. Радыкальныя лідэрылідары «Салідарнасці» былі інтэрнаваныя.
 
Напярэдадні адмены ваеннага становішча былі ўнесеныя істотныя змены ў Канстытуцыю ПНР. Патрыятычны рух нацыянальнага адраджэння, узніклы ў 1982 з мэтай пошуку шляхоў выхаду з крызісу, атрымаў канстытуцыйнае афармленне ў якасці платформы для супрацоўніцтва палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Падкрэслівалася роля аднаасобных сялянскіх гаспадарак у эканамічнай структуры краіны.
 
Перабудова ў СССР дала новы імпульс рэформам у Польшчы. У лістападзе 1985 В. Ярузельскі быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнай рады НПР, а главой урада стаў прафесійны эканаміст [[З. Меснер]]. Урад узяў курс на ўкараненне рынкавых механізмаў у эканоміку, удасканаленне сістэмы гаспразліка і самакіравання прадпрыемстваў, пачалася рэформа сістэмы падаткаабкладання. Адначасова адбываліся змены і ў палітычнай сістэме, у якую ўкараняліся элементы прамой дэмакратыі (кансультацыі з грамадскасцю, рэферэндумы). Узрасла роля прадстаўнічых органаў улады, першым чынам – Сейма. Актыўную ролю ў абароне інтарэсаў працоўных пачалі гуляць прафсаюзы. ПОРП прызнала наяўны плюралізм польскага грамадства і стала лічыцца з іншымі палітычнымі сіламі. У верасні 1985 была абвешчаная амністыя палітычным зняволеным і лідэрылідары «Салідарнасці» вышлі на свабоду.
 
З 1987 унутранае становішча ў Польшчы ізноў пачала пагаршацца. З 1 лютага 1988 цэны на асноўныя прадукты харчавання падвысіліся ў сярэднім на 30%, квартплата і камунальныя паслугі – на 50%. 20 жніўня Выканаўчы камітэт Усепольскага пагаднення прафсаюзаў выступіў з заявай аб вотуме недаверу ўраду. У гэтых умовах VIII пленум ЦК ПОРП (жнівень 1988) прыняў рашэнне аб аднаўленні дыялогу з апазіцыяй. У верасні ўрад ПНР узначаліў М. Ракоўскі, прыхільнік правядзення дэмакратычных рэформ. Склад урада быў значна абноўлены.
Выбары ў парламент 1991 не прынеслі перамогу не адной з палітычных партый: у сойм прайшлі 24 выбарчых аб'яднання і блока. Найбольшую колькасць галасоў атрымалі Дэмакратычны саюз (12,32 %), Саюз дэмакратычных левых сіл (11,99 %) і «Выбарчая каталіцкая акцыя» (8,98 %). Таксама больш за 8 % галасоў выбарнікаў атрымалі «Грамадская згода — цэнтр» і Канфедэрацыя незалежнай Польшчы. Такі расклад сіл не дазволіў стварыць устойлівай большасці ў парламенце і сфармаваць устойлівую ўрадавую кааліцыю. У 1991—1993 змянілася тры ўрады, якія ўзначальвалі Я. Альшэўскі (снежань 1991 — чэрвень 1992), У. Паўляк (чэрвень-ліпень 1992), Х. Сухоцка (ліпень 1992 — кастрычнік 1993). Пасля таго, як у маі 1993 паўстаў новы ўрадавы крызіс, Л. Валенса распусціў парламент.
 
Выбары 1993 праходзілі ўжо па новым законе аб выбарах, прынятаму 22 мая. У адпаведнасці з гэтым законам быў усталяваны 5 % бар'ер для выбарных аб'яднанняў і 8 % — для выбарных блокаў. У Сейм прайшлі прадстаўнікі шасці аб'яднанняў, прычым пераканаўчую перамогу атрымалі прадстаўнікі левых: Саюз дэмакратычных левых сіл (20,4 %) і Польская сялянская партыя — ПСЛ (15,4 %). Апошнія ўтварылі ўрадавую кааліцыю, у галаве ўрада стаў лідэрлідар аграрыяў У. Паўляк. На прэзідэнцкіх выбарах увосень 1995 таксама перамог прадстаўнік левых — [[А. Квасьнеўскі]], які набраў у другім туры 51,72 % галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік — Л. Валенса — сабраў 48,9 % галасоў. Аднак з-за рознагалоссяў ва ўрадавай кааліцыі, а таксама антыўрадавай кампаніі апазіцыі, якая абвінаваціла прэм'ер-міністра Ю. Алексу ў супрацоўніцтве з савецкай дзяржбяспекай, у перыяд 1993—1997 таксама тры разу мяняўся склад урада.
 
25 мая 1997 перыяд канстытуцыйных рэформ, распачаты ў 1989, завяршыўся прыняццем новай Канстытуцыі, якая была зацверджаная на рэферэндуме. Канстытуцыя абмежавала ролю Сейма і Прэзідэнта, умацаваўшы пазіцыі ўрада. Рада міністраў стала галоўным элементам выканаўчай улады, аднак яго праграма павінна атрымаць ухвалу парламенцкай большасці.
У галіне знешняй палітыкі Польшча прытрымваецца заходняй арыентацыі, з'яўляючыся асноўным стратэгічным партнёрам ЗША у Цэнтральнай Еўропе. У сакавіку 1999 краіна ўступіла ў [[НАТО]]. Увесну 2003 Еўрапейскі парламент у Страсбургу падтрымаў уступ Польшчы ў [[Еўрасаюз]].
 
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў (23 кастрычніка 2005) перамог кандыдат ад правай кансерватыўнай партыі Права і справядлівасць, мэр Варшавы [[Лех Качыньскі]], які атрымаў 54,04 % галасоў выбарнікаў. Яго супернік, лідэрлідар праваліберальнай партыі Грамадзянская платформа [[Дональд Туск]], набраў 45,96 % галасоў. Інаугурацыя новага прэзідэнта Польшчы адбылася 23 снежня 2005.
 
На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Польшчы 21 кастрычніка 2007 перамагла партыя «Грамадзянская платформа», набраўшы 41,6 % галасоў. Новым прэм'ер-міністрам стаў лідэрлідар партыі Дональд Туск. Другое месца заняла кіруючая кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» (32,11 %) братоў Качыньскіх. Таксама ў Сейм прайшлі выбарчы блок «Левыя і дэмакраты» (13,15 %) і Польская сялянская партыя (8,91 %).
 
== Гл. таксама ==
64 554

праўкі