Эва Маралес: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: ka:ევო მორალესი
арфаграфія, replaced: лідэр → лідар (3) using AWB
Радок 1:
[[Image:Morales 20060113 02.jpg|right|thumb|Маралес у студзені 2006]]
 
'''Хуан Эва Маралес Айма''' (''Juan Evo Morales Ayma'') (н. 26 кастрычніка 1959, г. Арынока, Арура), прэзідэнт [[Балівія|Балівіі]]. Першы прадстаўнік карэннага насельніцтва Амерыкі ([[Аймара|аймара]]), які кіруе Балівіяй, за больш як 500 год з часу іспанскай каланізацыі.
 
Прытрымліваецца левых палітычных поглядаў, з’яўляецца лідэрамлідарам партыі [[«Рух да сацыялізму» (Балівія)|«Рух да сацыялізму»]] (ісп. ''Movimiento al Socialismo'') і ўзначальвае рух балівійскіх ''какалеро'' (вырошчвальнікаў [[Кока|кокі]]), якія супрацьстаяць намеру ўрада [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] знішчыць гэтую сельскагаспадарчую культуру ў правінцыі Чапарэ ў паўднёва-ўсходняй Балівіі.
 
На прэзідэнцкіх выбарах 2002 заняў другое месца, што стала нечаканасцю для традыцыйных балівійскіх партый, а ў спалучэнні з яго індзейскім паходжаннем гэта зрабіла Маралеса знакамітым ва ўсёй [[Лацінская Амерыка|Лацінскай Амерыцы]]. Перамог на выбарах 22 снежня 2005 пасля шэрагу агульнанацыянальных крызісаў наконт газавай прамысловасці і выкрыцця карумпіраванасці прафесійных балівійскіх палітыкаў. У выбарах удзельнічала 98,7 % выбаршчыкаў, Маралес атрымаў 53,9 % галасоў і больш як на 15 % апярэдзіў свайго саперніка, былога прэзідэнта, кансерватара Хорхе Кіроху (''Jorge Quiroga'').
 
Праз месяц пасля перамогі, 21 студзеня 2006, Маралес наведаў індзейскую духоўную цырымонію на месцы археалагічнага помніка дакалумбавай эпохі і ў сучасным рэлігійным цэнтры Тыўанаку, дзе ён быў каранаваны як вярхоўны лідэрлідар аймара, туземнай групы, да якой ён належыць. Маралес абвясціў, што ўпершыню пасля [[Тупак Амару|Тупака Амару]] карэнны амерыканец атрымаў уладу ў Балівіі.
 
22 студзеня 2006 адбылася інаўгурацыя Маралеса ў [[Ла-Пас]], дзе прысутнічалі прэзідэнт [[Аргентына|Аргентыны]] [[Нестар Кіршнер|Кіршнер, Нестар]], прэзідэнт [[Венесуэла|Венесуэлы]] [[Уга Чавес]] і [[Чылі|чылійскічылі]]йскі прэзідэнт [[Лагас, Рыкарда|Рыкарда Лагас]]. Прыватная сустрэча прэзідэнтаў Балівіі і Чылі (краін, якія некалі ваявалі за выхад да [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]]) павінна была паказаць, што прэзідэнцтва Маралеса адкрывае новую эру і заканчвае 500-гадовы каланіяльны перыяд.
 
Маралес лічыць найгоршым ворагам [[Чалавецтва|чалавецтва]] амерыканскі [[Капіталізм|капіталізм]], супрацьстаіць [[Імперыялізм|імперыялізмуімперыялізм]]у і [[Неалібералізм|неалібералізмунеалібералізм]]у. Амерыканскую зону свабоднага гандлю (FTAA) называе «пагадненнем для легалізацыі каланізацыі Амерык». На міжнароднай арэне выказвае сімпатыі да левых палітыкаў: [[Кастра, Фідэль|Фідэля Кастра]], Уга Чавеса, [[Менчу, Рыгаберта|Рыгаберты Менчу]].
 
Ва ўнутранай палітыцы імкнецца правесці ў краіне масштабныя пераўтварэнні і намерваецца склікаць канстытуцыйную асамблею. Падтрымлівае нацыяналізацыю газанафтавай індустрыі (пачалася ў 2006). У сакавіку 2006 абвясціў аб павышэнні мінімальнай зарплаты на 50 % з 440 [[Балівіяна|балівіяна]] (45 [[Еўра|еўра]]) да 660 балівіяна (67 еўра).
 
Вядзе дыскусію з урадам ЗША па праблеме кокі, сцвярджае, што няўхільна прытрымліваецца антынаркатычнай пазіцыі («не будзе какаіну, але будзе кока»). Абараняе права карэнных народаў Балівіі вырошчваць гэтую традыцыйную культуру, маўляў, адсутнасць кокі азначала б адсутнасць [[Кечуа|кечуа]] і аймара. Сапраўды, наркатычны эфект лісця кокі меншы, чым у [[Кафеін|кафеінакафеін]]а, які ўтрымліваецца ў [[Кава|каве]], і для многіх бедных балівійцаў жаванне лістоў кокі з’яўляецца натуральным сродкам вытрымаць доўгі працоўны дзень (да пятнаццаці і нават васемнаццаці гадзін у дзень) і не прыводзіць да наркатычных праблем у грамадстве.
 
[[Image:Moraleslula 20060113 02.jpg|left|thumb|Маралес прымае віншаванні з нагоды абрання ад прэзідэнта Бразіліі Лулы.]]
 
Нежанаты, пратакольныя функцыі першай ледзі выконвае яго сястра. Маралес моцна адрозніваецца ад традыцыйных лацінаамерыканскіх палітыкаў сваім спакойным стаўленнем да ўмоўнасцей. У студзені 2006 ён скараціў сваю зарплату на 57 % да 1875 USD/месяц. Да выбараў ён дзяліў кватэру з іншымі функцыянерамі сваёй партыі. Паняцце [[Дрэс-код|«дрэс-код»]] для яго таксама ўмоўнасць. Вялікі прыхільнік [[Футбол|футболафутбол]]а.
 
== У Сеціве ==
Радок 28:
[[Катэгорыя:Палітыкі Балівіі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Балівіі]]
[[Катэгорыя:ЛідэрыЛідары краін свету]]
[[Катэгорыя:Асобы]]