Аўгусцін Аўрэлій: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: am:ኦግስቲን
→‎Жыццяпіс: арфаграфія, replaced: лідэр → лідар using AWB
Радок 10:
Аўгусцін нарадзіўся [[13 лістапада]] [[354]] г. у афрыканскай рымскай правінцыі Нумідыя, ў Тагасце (зараз Сук-Арас у [[Алжыр]]ы). Першую адукацыю атрымаў ад хрысціянкі-маці, аднак яго бацька быў паганцам. У моладзі Аўгусцін быў цалкам свецкім чалавекам, шукаў асалодаў, захапляўся лацінскай літаратурай. Скончыўшы школу ў Тагасце накіраваўся ў бліжэйшы культурны цэнтр — Мадаўру. Увосень 370 накіраваўся на трохгадовае навучанне рыторыцы ў [[Карфаген]].
 
Прага да чагосьці вышэйшага абудзілася ў ім толькі пасля чытання «Hortensius» Цыцэрона. Ён зацікавіўся філасофіяй, пачаў чытаць Біблію, далучыўся да папулярнай тады секты маніхеяў, з якім заставаўся разам каля 10 гадоў, але не знайшоўшы нідзе задавальнення, амаль зняверыўся і толькі знаёмства з платанічнай і неаплатанічнай філасофіяй дапамагло яму знайсці выйсце для сябе. У той самы час выкладаў рыторыку спачатку ў Тагасце, а пасля ў Карфагене. У «Споведзі» Аўгусцін падрабязна спыніўся на 9 гадох, змарнаваных ім на «шалупінне» [[маніхейства]]. У 383 нават духоўны маніхейскі лідэрлідар Фаўст не даў рады адказаць на яго пытанні.
 
Тады ж, у 383 А. ён выправіўся з Афрыкі ў Рым, каб знайсьці настаўніцкую працу ў Рыме, але ўжо ў 384 атрымаў працу настаўнікам красамоўства ў Мэдыялане ([[Мілан]]е). Тут, дзякуючы мясцоваму біскупу Амвросію, бліжэй пазнаёміўся з хрысьціянствам, і гэтая акалічнасць, разам з чытаннем пасланняў апостала Паўла, зрабілі радыкальную перамену ў яго ладзе думак і жыцця. Гэтай падзеі Каталіцкая царква прысвяціла нават асобная свята (3 мая).