Хроніка Быхаўца: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 1:
{{вызнч|1='''«Хроніка Быхаўца»}}:''' — [[летапісны звод]] з ліку [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]], адзін з агульнадзяржаўных зводаў [[ВКЛ]]. У [[літоўская гістарыяграфія|літоўскай гістарыяграфіі]] азначаецца таксама як «'''3-я рэдакцыя [[Літоўская хроніка|Літоўскай хронікі]]»'''.
 
{{змест злева}}
Звод быў складзены ў сяр. 16 ст., і дайшоў да нашых часоў у адзіным [[спіс]]е, зробленым у канцы 17  — пач.18 ст. Звод захоўваўся ў маёнтку шляхціца А. Быхаўца «Магілёўцы»<ref>Сучасная [[вёска Магілёўцы]], [[Пружанскі раён]].</ref> шляхціца А. Быхаўца, адсюль назва. Быхавец пераслаў рукапіс [[Т. Нарбут]]у ([[1834]]).
 
Доўгі час крыніца лічылася [[фальсіфікат]]ам, які прыпісвалі [[Т. Нарбут]]у, які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў серыі «''Помнікі літоўскай гісторыі''» ([[1846]]), пасля чаго [[рукапіс]] знік без следу. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Нарбута (які часам спасылаўся на неіснуючыя крыніцы<ref>Предисловие // ПСРЛ, Т.32, 1975.</ref>) і супярэчнасці і [[анахранізм]]ы ў [[тэкст|тэксце]], дало падставы для думкі аб фальсіфікацыі. Але з сапраўднасцю дакумента згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент аб забойстве вялікага князя [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] 1440 году) надрукаваў настаўнік [[Віленская гімназія|Віленскай гімназіі]] Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку Быхаўца.
 
У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная у ХVII томе [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]] ([[1907]]). [[М. Улашчык]] даказаў, што ў дадзеным летапісе не хапае толькі 10 % тэксту, а складзены ён быў у 1530-я гг. аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў.
 
Твор пачынаецца з [[легенда аб Палемоне|апісання бегства «рымлян»]]<ref>Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз названы Апалонам, але ўжо на наступнай старонцы  — Палемонам. Пачатак гісторыі пра Палемона не ў поўнай меры адпавядае версіі [[Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага|Хронікі ВКЛ]], затое амаль даслоўна супадае з адной з цытатаў, прыведзеных па гэтаму пытанню [[Мацей Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскім]].</ref>, і завяршаецца разгромам крымскіх татараў [[бітва пад Клецкам, 1506|пад Клецкам]] (1506). Асноўная тэма твору  — ваенна-патрыятычная, таму падкрэслены факты тэрытарыяльнага росту [[ВКЛ]], ухваляецца замежная палітыка [[Вітаўт]]а, яго роля ў [[Грунвальдская бітва, 1410|Грунвальдскай бітве]]. Адчуваецца антыпольская скіраванасць у выкладанні матэрыялу. Так, Польшча апісваецца як галоўны вораг незалежнасці ВКЛ. З той прычыны, што «Хроніка» стваралася ў перыяд да Люблінскай уніі, высока ацэнена роля беларуска-літоўскай шляхты ў гісторыі краіны, выказана заклапочанасць яе лёсам.
 
== Заслаўская хроніка ==
 
У сваёй «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» [[Мацей Стрыйкоўскі]] прыводзіць пачаткі двух летапісаў, якія выкарыстоўваў у сваёй працы. Адзін з гэтых летапісаў, атрыманы, паводле слоў самога Стрыйкоўскага, ад князёў Заслаўскіх, надзвычай блізка супадае ў прыведзеным фрагменце з Хронікаю Быхаўца. Пры гэтым цытата ўтрымоўвае і першыя сказы летапісу, згубленыя ў рукапісе Хронікі Быхаўца, дазваляючы запаўняць гэтую лакуну пры выданні.
 
[[Ігнат Даніловіч]] лічыў, што гэты рукапіс, умоўна званы «Заслаўскім», быў тоесны рукапісу Быхаўца. Пазней стала прынятым меркаванне, што гэта быў іншы, але блізкі летапіс, лёс якога сёння невядомы.<ref>Улащик Н.  Н.  Предисловие. В: Хроника Быховца. М. 1966,</ref>
 
{{зноскі}}
 
{{Літ|1={{крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}} С.53,54.}}
== Літаратура ==
{{Літ|1=* {{крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}} С. 53, 54.}}
 
== У Сеціве ==
* [http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov08.htm Хроніка Быхаўца (ПСРЛ, Т. 32)]  — Эл.рэсурс litopys.org.ua
 
{{DEFAULTSORT:Быхавец}}