Сычуань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Мяняем: eo:Siĉŭano
дапаўненне
Радок 1:
[[File:China Sichuan.svg|thumb|250px|Сычуань на карце]]
'''Сычуань'''  — правінцыя на паўднёвым захадзе [[Кітай|Кітая]], у басейне верхняга цячэння р. [[Янцзы]]. Плошча 570 тыс. км²². Насельніцтва каля 82  млн. чал. (2009). Адміністрацыйны цэнтр г. [[Чэнду]].
 
Усходняя частка  — узгорыстая [[Сычуаньская катлавіна]] (Чырвоны басейн), акаймавана гарамі. Рэкі (Янцзы і яе прытокі) мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй.
Асноўны земляробчы раён  — Сычуаньская катлавіна. Галоўная збожжавая культура  — [[рыс]]. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, бабовыя, батат, рапс, цукровы трыснёг, чай, бавоўнік, тунг, цытрусавыя. Шаўкаводства. Гадуюць на захадзе якаў, авечак, коз, на ўсходзе буйвалаў, свіней.
 
Здабыча нафты, каменнай солі, каменнага вугалю, жалезнай руды, азбесту і інш. Прамысловасць: машынабудаванне, хімічная, баваўняная, харчовая; чорная і каляровая металургія. Асноўныя прамысловыя цэнтры: Чунцын, Чэнду, Цзыгун. Транспарт чыгуначны і рачны.
 
== Вядомыя асобы ==
 
* [[Дэн Сяапін]]
 
{{Адміністрацыйны падзел КНР}}