Капенгагенскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|250px|Капенгагенскі ўніверсітэт '''Капенгагенскі ўніверсітэт''' — адзін са ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:35, 8 чэрвеня 2011

Капенгагенскі ўніверсітэт — адзін са старэйшых універсітэтаў Даніі. Знаходзіцца ў Капенгагене. Дзяржаўны.

Капенгагенскі ўніверсітэт

Заснаваны ў 1479. Напачатку меў толькі багаслоўскі факультэт. У 1736 створаны юрыдычны (у 1848 пашыраны і атрымаў назву дзяржаўна-прававы), у 1788 — філасофскі і медыцынскі факультэты, з 1850 — прыродазнаўча-матэматычны.

У канцы ХХ ст. дзейнічалі факультэты: тэалагічны, юрыдычны, сацыяльных навук, гуманітарны, медыцынскай біялогіі чалавека, стаматалагічны і інш.; 28 тыс. студэнтаў, 2 тыс. выкладчыкаў. Навучанне бясплатнае, на дацкай мове, некаторыя курсы выкяадаюцца на англійскай.

Мае музеі: батанічны, заалагічны, мінералагічны, гісторыі медыцыны. Бібліятэка з 1482 (каля 1 млн. тамоў).

У Сеціве