Неймеген: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
|CoordAddon=type:adm2nd(159600)_region:NL-GE |position=left
афармленне
Радок 62:
}}
 
'''Наймеген''' або '''Неймеген''' ({{lang-nl|Nijmegen}}, перш '''Німвеген''' ({{lang-de|Nimwegen}})  — горад у [[нідэрланды|Нідэрландах]], у правінцыі [[Гелдэрланд]], на рацэ [[Вааль]] (адзін з рукавоў у дэльце [[Рэйн]]а). Насельніцтва  — 159,6 тыс. жыхароў ([[2006]]).
 
== Гістарычная даведка ==
 
Найстаражытны горад у Нідэрландах, у рымскія часы вядомы як Noviomagus. «Залатое стагоддзе» Наймеген  — эпоха [[каралінгі|Каралінгаў]], калі тут пражывалі імператары гэтай дынастыі. У [[Сярэднія стагоддзі]] Наймеген  — вольны горад, член [[ганза|Ганзейскага саюза]]. З пачаткам [[Нідэрландская рэвалюцыя|Нідэрландскай рэвалюцыі]] выступіў супраць іспанскага валадарства на баку [[Утрэхтская ліга|Утрэхтскай лігі]]. Падчас войн [[Людовік XIV|Людовіка XIV]] быў узяты французамі (у 1672  г.), тут былі падпісаныя [[Наймегенскія мірныя дамовы|гістарычныя мірныя дамовы]] 1678-79 гг.
 
Заставаўся галоўным горадам Гельдэрланда да акупацыі французамі ў 1794  г., калі сталіца была перанесеная ў [[Арнэм]]. Да 1878  г. горад быў умацаваны і разглядаўся як ключавая памежная крэпасць. Падчас [[другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] Наймеген падвергнуўся разбурэнню ў сувязі з высаджваннем у горадзе амерыканскага дэсанта.
 
== Культура ==
 
У Наймегене дзейнічаюць універсітэт з медыцынскім каледжкаледжам (1923), гарадскі музей і музей Сакалінага падворка (1999, збор антычных старажытнасцяў), тэатр, канцэртная зала.
 
Найболей старажытныя будынкі ў Наймегене  — 16-гранны [[баптыстэрый]] (асвячоны ў 799  г.) і разваліны царквы XII стагоддзя. Гэтыя руіны замка [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]] можна бачыць у парку, званым Сакаліны падворак (''Valkhof''). Імператарская рэзідэнцыя была разбураная [[вікінг]]амі, адноўленая [[Фрыдрых Барбароса|Фрыдрыхам Барбаросай]] у 1155 і канчаткова знішчаная французскімі рэвалюцыянерамі ў 1796  г.
 
Найзначнейшыя будынкі ў цэнтры горада  — Вялікая царква (''Grote Kerk'') св. Стэфана і [[рэнесанс]]ная ратуша (1554)  — былі адноўленыя пасля Другой сусветнай вайны. Іншыя характэрныя будынкі: лацінская школа (1544-45), хата мер і ваг (1612), сучасная царква ў імя мясцовага выхадца  — св. [[Пётр Канізі|Пятра Канізія]] (1960).
 
{{commons|Nijmegen}}
<gallery>
Image:Nijmegen (2).JPG